МІНСК, 30 сне — Sputnik. Калі сучасныя вечарыны вас не задавальняюць, мы падабралі колькі мерапрыемстваў для аматараў класікі і мятлікаў, адным словам, для рэтраградаў. "Dancing pairs", акурат як у мультфільме "Анастасія", будуць кружыцца адразу ў некалькіх месцах сталіцы.
Навагодні баль
Дзе: Палац Рэспублікі
Калі: 21.00
Незабыўная тэматычная ноч у раскошнай зале прыёмаў пад акампанемент музыкаў Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь і віншаваннямі ад галоўнага Дзеда Мароза.
Усіх гасцей чакае яркая шоу-праграма, з удзелам лепшых артыстаў розных жанраў і кірункаў, у ліку якіх: Оперная класіка ў выкананні заслужанага артыста РБ Уладзіміра Громава, Цыганское шоў "Алюр", фокуснік, вядучыя і іншыя забавы.
Навагодні карнавал
Дзе: Парк гісторыі Сула
Калі: 22.30
Рэстаран "Каралеўская асамблея" з вытанчанай кухняй і інтэр'ерам запрашае на баль. Гледачам будзе прадстаўлена спалучэнне старадаўніх шляхецкіх забаваў (факельнае шэсце з дэгустацыяй фірмовага напою) і арыгінальная праграмы для дарослых і дзяцей.
Вядучыя — Папялушка і Паж. Тут жа — яркае касцюміраванае шоу з удзелам усіх гасцей і нават паветраны акрабатычны нумар пад купалам ў двух частках.