МІНСК, 30 сне — Sputnik. У навагоднюю ноч чакаецца мароз, але пры гэтым надвор'е будзе дастаткова камфортным, паведаміў Sputnik у сераду начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Паводле інфармацыі Гідрамета, першыя дні новага 2016 прынясуць ўзмацненне маразоў.
"На Новы год чакаецца ціхае, спакойнае і казачнае надвор'е: у асобных раёнах у паветры будуць іскрыцца сняжынкі, тэмпература ноччу складзе —9… 16 ° С, пры праясненнях да —18 ° С, днём — -5… 12 ° С", — сказаў Рабаў.
Паводле яго слоў, у апошні дзень 2015 будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе краіны пройдзе невялікі снег, тэмпература днём складзе —4… 10 ° С.
Рабаў таксама ўдакладніў, што пасля Новага года яшчэ больш пахаладае: у суботу і нядзелю днём слупкі тэрмометраў пакажуць —8… 15 ° С, ноччу — -13… 20 ° С, пры праясненнях да —25 ° С.
Рабаў: на Новы Год будзе казачнае надвор'е
© Flickr / Jannes PockeleСнег
© Flickr / Jannes Pockele
Падпісацца
Пасля свята істотна пахаладае: ноччу слупкі тэрмометраў апусцяцца да адзнакі -25 ° С.