“Дзіцячы маніфест” – прэзентацыя кнігі ў “Галіяфах”

© SputnikКнігарня Галіяфы
Кнігарня Галіяфы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кніга пра пошук Рубікону, які палягае між нормай і вар’яцтвам.

МІНСК, 30 сне — Sputnik. Прэзентацыя кнігі Кірыла Стаселькі "Дзіцячы маніфест" пройдзе сёння ў 19:00 у кнігарні "Галіяфы" па адрасе Мінск, Старавіленская, 6, паведамляе сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Відэа
У "Галіяфах" правялі хаўтуры па "Бум-бам-ліце"

"Дзіцячы маніфест" — спроба аўтара знайсці межы і магчымасці чалавечай свабоды ў грамадстве, зразумець асаблівасці Рубікону, які палягае між нормай і вар'яцтвам.

У кнізе вы сустрэнеце французскага пісьменніка, цела якога знутры разрываецца ад ціску ўласнага Эга, чалавека, чыя рэальнасць і сон зліваюцца, мастака, чыя галава аддзялілася ад цела, ды шмат іншых герояў, якія па-рознаму намагаюцца напісаць маніфест свайго "Я".

У прэзентацыі возьмуць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі. Усіх чакае жывая музыка, конкурсы і цудоўны настрой.

Стаселька Кірыл нарадзіўся ў Барысаве. У 2013 скончыў Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці "Сацыялогія", у 2014 Магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. З'яўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА "Саюз беларускiх пiсьменнiкаў і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя).

Стужка навiн
0