https://bel.sputnik.by/20151231/1019312475.html
Нобелеўская перамога і намінацыя на "Грэмі": падзеі ў культуры 2015
Нобелеўская перамога і намінацыя на "Грэмі": падзеі ў культуры 2015
Sputnik Беларусь
Магчыма гэты год быў і не вельмі багаты на культурныя падзеі, але кожная з іх будзе ўзгадвацца беларусамі яшчэ шмат гадоў. 31.12.2015, Sputnik Беларусь
2015-12-31T08:58+0300
2015-12-31T08:58+0300
2022-03-28T17:36+0300
у беларусі
навіны
культура
вынікі-2015
беларусь
тэатр
музыка
кіно
літаратура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101906/59/1019065964_0:150:3000:1846_1920x0_80_0_0_f947bcae81bcbce2de3371a392bf00d0.jpg
МІНСК, 31 сне — Sputnik, Юлія Хвошч. Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч, нечаканы "выбух" Антона Мацулевіча і "Гараш" — Sputnik узгадаў галоўныя падзеі адыходзячага году ў галіне культуры.ЛітаратураБезумоўна, галоўнай падзеяй не толькі ў галіне культуры, але і для ўсёй беларускай грамадскасці стала нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч. Хто б што ні казаў — гэта цалкам заслужаная перамога, да якой пісьменніца ішла некалькі дзесяткаў год. А ўжо тое, на якой мове яна распавядае пра боль краіны — справа яе асабістая.Пісьменнік Ніл Гілевіч адзначаны прэміяй "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава. Прэмія мае міжнародны ўзровень, з атрыманнем узнагароды пісьменніка павіншаваў старшыня Еўрапарламенту Марцін Шульц.Новая літаратурная прэмія імя Цеткі заснавана беларускім ПЭН-цэнтрам. Узнагародай будуць адзначацца літаратары за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры. Першая прэмія будзе ўручана ўвесну будучага года, літаратурны конкурс быў заснаваны з нагоды 140-годдзя са дня нараджэння беларускай пісьменніцы, якое адзначаць у 2016-м.МузыкаНе толькі Святлана Алексіевіч сёлета прымусіла ўсю сусветную грамадскасць цікавіцца краінай Беларусь. Не адстаюць і музыкі. Так, бубнач беларускага гурта IQ 48 Антон Мацулевіч выпадкова для сябе запісаў трэк, які прагледзела на Youtube 236 мільёнаў чалавек. Яго трэк "Trap Quееn" у выкананні ўзыходзячай амерыканскай зоркі Fetty Wap быў прызнаны "Песняй года" на ВET Hip Hop Awards — адным з найбуйнейшых хіп-хоп конкурсаў ЗША. У кампаніі BMG, з якой Антон падпісаў дамову аб супрацоўніцтве, не выключаюць, што "Trap Quееn" з'явіцца ў намінантах на прэмію "Грэмі".Магілёўскі гурт Iowa таксама б'е ўсе рэкорды. Дарэчы, іх апошні гіт так і завецца — "Б'е біт". Альбом "Export", які выйшаў яшчэ ў 2014-м, заняў свой ганаровы 12-ты радок у агульным рэйтынгу бестселераў iTunes за 2015 год і шосты сярод краін СНД.2015 год быў аб'яўлены ЮНЕСКА годам Міхала Клеафаса Агінскага. З нагоды 250-годдзя са дня нараджэння знакамітага кампазітара, які некаторы час жыў і працаваў у Беларусі, было зладжана шэраг канцэртаў, выстаў, навуковых канферэнцый.Варта адзначыць і падзеі ў жыцці фестывальным — колькі музычных фэстаў, розных па сваім фармаце, было зладжана сёлета ўпершыню на Беларусі. Сярод іх "ДнеПроРок" пад Магілёвам і GreenFest пад Мінскам. Ну, першы блін, як кажуць.Гурт "Крамбамбуля" прэзентаваў развітальны альбом "Чырвоны штраль" у Вільні, а Trubetskoy заявілі, што больш не будуць спяваць песні "Ляпісаў" і выдалі дэбютны дыск, які складаецца цалкам з іх уласнага матэрыялу.Кіно і тэатрБеларускі глядач убачыў фільм"Гараш" рэжысёра Андрэя Курэйчыка, які стаў адной з галоўных падзей нацыянальнага кінафестывалю "Лістапад". Арганізатары фестывалю сутыкнуліся з ажыятажным попытам на квіткі, з-за чаго праграма паказу "ГараШа" была павялічана ўдвая. Фільм стаў адной з самых спрэчных прэм'ер фестывалю. Пазней яго паказалі і ў Еўропе.Фільм "Мы, браты" — бадай, самы нашумелы праект беларускіх кінематаграфістаў. Пра яго пачалі казаць задоўга да пачатку здымак, а выхад стужкі чакалі аднолькава ўсё — і скептычна настроеныя крытыкі, і тыя, хто верыў у поспех праекта. Фільм выйшаў на экраны 24 верасня.У Беларусі, нарэшце, адбылася прэм'ера спектакля "Любоў людзей". П'еса Дзмітрыя Багаслаўскага была напісана яшчэ ў 2011 годзе, мела вялікі поспех у Еўропе, была перакладзена на польскую, іспанскую, румынскую і іншыя мовы. Беларускаму гледачу, пасля пэўных бюракратычных працэдур, яе паказалі толькі ў лістападзе 2015-га.Страты14 жніўня беларускую культурную супольнасць спасцігла вялікая страта — не стала народнага артыста Беларусі, акцёра тэатра і кіно, Сяргея Жураўля. Сяргей Журавель нарадзіўся 1 чэрвеня 1954, з'яўляўся заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, у 2011 годзе яму было прысвоена званне народнага артыста Беларусі. Журавель працаваў у мінскім Тэатры юнага гледача, Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, з 2009 года — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Зняўся больш чым у 40 фільмах. Доўгі час з'яўляўся "голасам" тэлеканала СТБ.15 красавіка не стала вядомы грэка-каталіцкага святара, магістра багаслоўя, пісьменніка Аляксандра Надсана, які памёр на 89 годзе жыцця ў Лондане. Надсан унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай праваслаўнай культуры, з'яўляецца аўтарам перакладаў з грэчаскай мовы на беларускую ўсходніх каталічных тэкстаў. Аўтар шматлікіх навуковых публікацый, кніг па гісторыі Беларусі.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101906/59/1019065964_0:55:3000:1941_1920x0_80_0_0_96da3156e61e9202e6caff120103011c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, вынікі-2015, беларусь, тэатр, музыка, кіно, літаратура
у беларусі, навіны , культура, вынікі-2015, беларусь, тэатр, музыка, кіно, літаратура
Нобелеўская перамога і намінацыя на "Грэмі": падзеі ў культуры 2015
08:58 31.12.2015 (абноўлена: 17:36 28.03.2022) Магчыма гэты год быў і не вельмі багаты на культурныя падзеі, але кожная з іх будзе ўзгадвацца беларусамі яшчэ шмат гадоў.
МІНСК, 31 сне — Sputnik, Юлія Хвошч. Нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч, нечаканы "выбух" Антона Мацулевіча і "Гараш" — Sputnik узгадаў галоўныя падзеі адыходзячага году ў галіне культуры.
Безумоўна, галоўнай падзеяй не толькі ў галіне культуры, але і для ўсёй беларускай грамадскасці стала
нобелеўская перамога Святланы Алексіевіч. Хто б што ні казаў — гэта цалкам заслужаная перамога, да якой пісьменніца ішла некалькі дзесяткаў год. А ўжо тое, на якой мове яна распавядае пра боль краіны — справа яе асабістая.
Пісьменнік
Ніл Гілевіч адзначаны прэміяй "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава. Прэмія мае міжнародны ўзровень, з атрыманнем узнагароды пісьменніка павіншаваў старшыня Еўрапарламенту Марцін Шульц.
Новая літаратурная
прэмія імя Цеткі заснавана беларускім ПЭН-цэнтрам. Узнагародай будуць адзначацца літаратары за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры. Першая прэмія будзе ўручана ўвесну будучага года, літаратурны конкурс быў заснаваны з нагоды 140-годдзя са дня нараджэння беларускай пісьменніцы, якое адзначаць у 2016-м.
Не толькі Святлана Алексіевіч сёлета прымусіла ўсю сусветную грамадскасць цікавіцца краінай Беларусь. Не адстаюць і музыкі. Так, бубнач беларускага гурта IQ 48 Антон Мацулевіч выпадкова для сябе
запісаў трэк, які прагледзела на Youtube 236 мільёнаў чалавек. Яго трэк "Trap Quееn" у выкананні ўзыходзячай амерыканскай зоркі Fetty Wap быў прызнаны "Песняй года" на ВET Hip Hop Awards — адным з найбуйнейшых хіп-хоп конкурсаў ЗША. У кампаніі BMG, з якой Антон падпісаў дамову аб супрацоўніцтве, не выключаюць, што "Trap Quееn" з'явіцца ў намінантах на прэмію "Грэмі".
Магілёўскі гурт
Iowa таксама б'е ўсе рэкорды. Дарэчы, іх апошні гіт так і завецца — "Б'е біт". Альбом "Export", які выйшаў яшчэ ў 2014-м, заняў свой ганаровы 12-ты радок у агульным рэйтынгу бестселераў iTunes за 2015 год і шосты сярод краін СНД.
2015 год быў аб'яўлены ЮНЕСКА годам
Міхала Клеафаса Агінскага. З нагоды 250-годдзя са дня нараджэння знакамітага кампазітара, які некаторы час жыў і працаваў у Беларусі, было зладжана шэраг канцэртаў, выстаў, навуковых канферэнцый.
Варта адзначыць і падзеі ў жыцці
фестывальным — колькі музычных фэстаў, розных па сваім фармаце, было зладжана сёлета ўпершыню на Беларусі. Сярод іх
"ДнеПроРок" пад Магілёвам і
GreenFest пад Мінскам. Ну, першы блін, як кажуць.
Гурт "Крамбамбуля" прэзентаваў развітальны альбом "Чырвоны штраль" у Вільні, а Trubetskoy заявілі, што больш не будуць спяваць песні "Ляпісаў" і выдалі дэбютны дыск, які складаецца цалкам з іх уласнага матэрыялу.
Беларускі глядач убачыў фільм
"Гараш" рэжысёра Андрэя Курэйчыка, які стаў адной з галоўных падзей нацыянальнага кінафестывалю "Лістапад". Арганізатары фестывалю сутыкнуліся з ажыятажным попытам на квіткі, з-за чаго праграма паказу "ГараШа" была павялічана ўдвая. Фільм стаў адной з самых спрэчных прэм'ер фестывалю. Пазней яго паказалі і ў Еўропе.
Фільм "Мы, браты" — бадай, самы нашумелы праект беларускіх кінематаграфістаў. Пра яго пачалі казаць задоўга да пачатку здымак, а выхад стужкі чакалі аднолькава ўсё — і скептычна настроеныя крытыкі, і тыя, хто верыў у поспех праекта. Фільм выйшаў на экраны 24 верасня.
У Беларусі, нарэшце, адбылася прэм'ера спектакля
"Любоў людзей". П'еса Дзмітрыя Багаслаўскага была напісана яшчэ ў 2011 годзе, мела вялікі поспех у Еўропе, была перакладзена на польскую, іспанскую, румынскую і іншыя мовы. Беларускаму гледачу, пасля пэўных бюракратычных працэдур, яе паказалі толькі ў лістападзе 2015-га.
14 жніўня беларускую культурную супольнасць спасцігла вялікая страта — не стала народнага артыста Беларусі, акцёра тэатра і кіно, Сяргея Жураўля. Сяргей Журавель нарадзіўся 1 чэрвеня 1954, з'яўляўся заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, у 2011 годзе яму было прысвоена званне народнага артыста Беларусі. Журавель працаваў у мінскім Тэатры юнага гледача, Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, з 2009 года — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Зняўся больш чым у 40 фільмах. Доўгі час з'яўляўся "голасам" тэлеканала СТБ.
15 красавіка не стала вядомы грэка-каталіцкага святара, магістра багаслоўя, пісьменніка Аляксандра Надсана, які памёр на 89 годзе жыцця ў Лондане. Надсан унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай праваслаўнай культуры, з'яўляецца аўтарам перакладаў з грэчаскай мовы на беларускую ўсходніх каталічных тэкстаў. Аўтар шматлікіх навуковых публікацый, кніг па гісторыі Беларусі.