Выбух феерверкаў можа забіць птушку

Падпісацца
“Ахова птушак бацькаўшчыны” заклікае адмовіцца ад небяспечных выбухаў для птушачак у Навагоднюю ноч.

МІНСК, 31 сне — Sputnik. "Ахова птушак Бацькаўшчыны" заклікае адмовіцца ад выкарыстання піратэхнікі ў зялёных зонах, парках, скверах, бо ноччу птушкі з большага спяць, і такія выбухі могуць стаць для іх апошнімі.

"Рэзкі шум, стральба і выбухі палохаюць птушак і прыводзяць да таго, што цэлыя чароды паднімаюцца на крыло і спрабуюць паляцець. Зрабіць гэта ноччу, ўсляпую і ў стане стрэсу атрымоўваецца толькі некаторым", — тлумачаць у "Ахове птушак бацькаўшчыны".

Кожнае вялікае свята паміраюць сотні птушак. Многія сустракаюць Новы год на дачах і ў катэджах за горадам, дзе таксама не абыходзіцца без святочных залпаў. У суседніх лясах жыве шмат птушак, для якіх гэты салют можа стаць апошнім у жыцці.

Людзі не ўлічваюць суседства птушак і выбухаюць петарды і салюты ў любых зручных для іх месцах. Яшчэ адзін сумны бок феерверкаў — небяспека для чалавека. Статыстыка МНС сумная: ні адзін Новы год не абыходзіцца без апёкаў.

Стужка навiн
0