Тадэвушу Кандрусевічу споўнілася 70

© Sputnik / Виктор ТолочкоТадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі з юбілеем павіншаваў прэзідэнт Беларусі.

МІНСК, 3 сту — Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі з юбілеем павіншаваў з 70-годдзем, паведамляецца на сайце прэзідэнта.

"Сёння Рымска-каталіцкі Касцёл у Беларусі развіваецца актыўна і плённа працуе ў грамадскай і сацыяльнай сферах", — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт таксама выразіў упэўненасць, што рэлігійная дзейнасць Тадэвуша Кандрусевіча і далей будзе спрыяць ўмацаванню хрысціянскіх традыцый, развіццю канструктыўных адносін дзяржавай і Рымска-каталіцкай царквой.

Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 года ў вёсцы Адэльск Гродненскага раёна. Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Гродненскага педагагічнага інстытута, з якога быў адлічаны за рэгулярнае наведванне царквы

У 1970 годзе ён скончыў Ленінградскі палітэхнічны інстытут, у 1981-м — Каўнусскую духоўную семінарыю, у 1988-м абараніў дысертацыю на суісканне ў ступені доктара багаслоўя. 3 чэрвеня 2015 быў абраны Старшынёй канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Акрамя рускай і беларускай, валодае польскай, англійскай, італьянскай і літоўскай мовамі.

Стужка навiн
0