МІНСК, 3 сту — Sputnik. Падобная з'ява ў беларускіх шыротах адбываецца не ўпершыню і тлумачыцца марозным надвор'ем.
Па словах спецыялістаў, не варта называць падобныя з'явы ў атмасферы "паўночным ззяннем", паколькі гэта не зусім адпавядае рэчаіснасці.
"Падобныя аптычныя з'явы маюць назву пілары і ўзнікаюць пры ледзяных іголках — атмасфернай з'яве, цвёрдых ападках ў выглядзе драбнюткіх ледзяных крышталаў, якія лунаюць у прыземным слоі паветра пры марозным надвор'і — распавёў Sputnik знакаміты папулярызатар астраноміі, адзін з аўтараў астранамічнага сайта Astronominsk.org Канстанцін Марозаў.
Ён таксама адзначыў, што ў адрозненні ад светлавых слупоў (аптычнага эфекта, які ўзнікае ў верхніх слаях трапасферы), ледзяныя іголкі адносяцца да атмасферных з'яў і адзначаюцца метэрыялагічнымі станцыямі.
Падобная з'ява на Беларусі адбываецца не ўпершыню. Так, летась, таксама ў першыя дні студзеня, жыхары Мінска назіралі з'яўленне пілараў адразу ў некалькіх раёнах сталіцы.