МІНСК, 4 сту — Sputnik. Прыход паўднёвага антыцыклону з багатымі ападкамі чакаецца ў ноч з чацвярга на пятніцу ў Беларусі, паведамляецца ў афіцыйным акаўнце ў Twitter беларускага Гідраметцэнтра.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні захаваецца марознае надвор'е без істотных ападкаў.
Ночь с четверга на пятницу (7-8.01.16) ждем выход южного циклона (по типу Хавьер). Предварительно мимо Минска. pic.twitter.com/cF7ygutIUJ
— Meteoinfo.by (@meteoinfo_by) 3 января 2016
"Уноч з чацвярга на пятніцу (7 — 8 студзеня) чакаем выхад паўднёвага цыклону (па тыпу Хаўер) — гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што, паводле папярэдняй інфармацыі, антыцыклон пройдзе міма Мінска.
Цыклон "Хаўер" у сярэдзіне сакавіка 2013 года прынёс на Беларусь снегапады, завеі і шматлікія транспартныя праблемы. Да вечара 15 сакавіка ў краіне быў транспартны калапс — на трасах і ў Мінску з-за заносаў утварыліся шматкіламетровыя коркі. Сіноптыкі папярэдзілі аб тым, што на краіну рухаецца цыклон "Хаўер", але дарожна-транспартныя службы апынуліся не гатовыя з прыроднай стыхіі.