МІНСК, 4 сту — Sputnik. Двухдзённы майстар-клас аб тым, як здымаць сучасна, адбудзецца ў Мінску. На майстар-класе распавядуць, як нават з простых фатаграфій і банальных сюжэтаў сабраць цікавыя сучасныя і актуальныя фотапраекты, і як стаць канкурэнтным у сучасным асяроддзі.
"Для пачатку, мы разбярэмся ў тым, якія праекты і якую фатаграфію здымаюць вядомыя еўрапейскія, амерыканскія і японскія фатографы, што і як яны здымаюць, як і па якіх прынцыпах збіраюць свае праекты і выставы", — распавядаюць арганізатары.
Арганізатары майстар-класа дадаюць, што галоўная памылка фатографаў — здымаць несучасна і блытаць часопісную гісторыю з сучасным фотапраектам. "Мая Індыя", "Партрэты знаёмых" — гэта даўно не актуальныя і нікому не цікавыя з пункту гледжання сучаснага мастацтва тэмы.
Майстар-клас праводзіць Аляксей Нікішын, расійскі фатограф, аўтар мноства артыкулаў аб сучаснай фатаграфіі, аўтар курсу лекцый "Як разумець сучасную фатаграфію?"
Майстар-клас вядзецца для фатографаў з рознай падрыхтоўкай (прафесіяналаў і аматараў), якія працуюць у розных жанрах.