Трох нованароджаных шчанюкоў выкінулі на сметнік у мароз у Мінску

© SputnikАб'ява карыстальніка Facebook
Аб'ява карыстальніка Facebook - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гісторыя рыжага бараўлянскага ката, які ў навагоднюю ноч збег з хаты, набірае папулярнасць у Байнэце.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. Мінчанка знайшла ў смеццевым баку трох нованароджаных шчанюкоў, якіх бяздушныя гаспадары выкінулі ў 20-градусны мароз, паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

"Вечарам жанчына выйшла пагуляць на вуліцу з дзіцем. Каля сметніцы пачула піск. Зазірнула ў кантэйнер і знайшла мяшок, які варушыўся. У мяшку былі тры нованароджаных шчанюка", — напісала ў сваім акаўнце ў Facebook карыстальніца Святла Басава.

Яна паведаміла аб тым, што ідзе тэрміновы пошук сабакі або чалавека, якія б выкармілі шчанюкоў, і пакінула каардынаты "8025 9018568 Людміла". Дадзенае паведамленне выклікала актыўнае абмеркаванне ў сацыяльных сетках, карыстальнікі даюць парады па гадоўлі нованароджаных шчанюкоў і выказваюцца аб жорсткасці людзей, якія кінулі бездапаможных жывёл гінуць у моцны мароз.

Гэта не адзіная навагодняя гісторыя пра жывёл, якая здарылася ў Беларусі і пра якую напісалі ў сацыяльных сетках. У першы дзень 2016-га карыстальнік Ilia N. Ivanov, жыхар Бараўлянаў напісаў пра дарослага рыжага ката, які спалохаўся навагодняга салюту і ўцёк з хаты да чужых людзей.

"Навагодні Бараўлянскі цуд. Нейкім невядомым чынам у нашу кватэру навагодняй ноччу прабраўся гэты тоўсты і лянівы рыжы кот. Адзіная здагадка — спалохаўся салютаў і ад страху залез спачатку на дах пад'езда, а адтуль да нас на балкон", — напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

© SputnikОбъявление о поиске хозяев потерявшегося кота
Объявление о поиске хозяев потерявшегося кота - Sputnik Беларусь
Объявление о поиске хозяев потерявшегося кота

У надзеі, што гаспадары ката знойдуцца, мужчына размясціў не толькі фота рыжага прыгажуна, але і паведаміў яго прыкметы: "Кот рыжы цалкам, характар спакойны, чысты і не пабіты, не кастрат. Адметная асаблівасць — кароткі хвост".

За трое сутак новага года гаспадары рудага пародзістага волата яшчэ не знайшліся, і таму карыстальнік выклаў новае паведамленне аб тым, што кату далі часовую мянушку "Батон" ці "Хамяк" і "ён гатовы пазнаёміцца з новымі гаспадарамі, якія ніколі не паступяць з ім таксама як папярэднія".

"Ён здаровы (сёння яго праверыў ветэрынар), узрост, мяркуючы па зубах, 4-5 гадоў, ходзіць у латок. Вельмі ласкавы. Глістоў мы яму прагналі, лечым катар", — піша мужчына.

Стужка навiн
0