Адно з першых каціных кафэ ў Шанхаі пад назвай "Кацінае жыццё" было адкрыта ў 2012 годзе. Яго папулярнасць не перастае расці да гэтага часу. Кафэ наведвае вялікая колькасць турыстаў і мясцовых жыхароў.
Кожную раніцу катоў, якія жывуць у гэтай кавярні, аглядаюць, расчэсваюць і кормяць, каб на працягу ўсяго дня яны маглі гуляць з наведвальнікамі.
Ідэя стварэння кафэ з катамі з'явілася ў 1998 годзе ў тайваньскім Тайбэі. Усяго за 15 гадоў гэтая ўдалая ідэя распаўсюдзілася па ўсёй Азіі і нават пусціла свае кіпцікі ў Еўропу.