Беларусы збіраюць грошы на свае спевы

© Sputnik / Арцём Кір'янаўБарочная лютня, зробленая рукамі пінчука
Барочная лютня, зробленая рукамі пінчука - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кампанія па збору грошай на арганізацыю “Спеўных сходаў” абвешчана на платворме “Талакошт”.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. "Спеўны сход" збірае грошы на арганізацыю выступаў сярод аматараў сваёй творчасці. "Спеўны сход" — гэта магчымасць сабрацца разам для тых, хто ведае традыцыйныя песні і тых, хто хоча іх вывучыць. Арганізатары хочуць зладзіць у Мінску сходы, прысвечаныя наступным тэматыкам — "Беларускія песні першай паловы XX ст.", "Беларускія песні другой паловы XX ст.", "Песні філаматаў і філарэтаў". На сабраныя грошы плануецца арганізаваць пяць "Спеўных сходаў": тры сходы — у Мінску і два сходы — у Віцебску і Брэсце.

З  сакавіка 2014 г. ініцыятывай праведзена 17 "Спеўных сходаў". Усе яны мелі сваю тэматыку — напрыклад, традыцыйныя беларускія песні, дзіцячы фальклор, песні часоў ВКЛ, Калядныя спевы.

Пад кожны "Спеўны сход" падбіраюцца тэматычныя песні, робяцца раздрукоўкі для ўсіх удзельнікаў. Таксама на Сходы арганізатары запрашаюць госця — музыку або гурт, якія граюць ў тэматыцы канкрэтнага Схода. Напрыклад, на "Дзіцячы "Спеўны сход" быў запрошаны дзіцячы калектыў "Калыханка", на "Музыку ВКЛ" — ансамбль "Кантабіле".

На кожны "Спеўны сход" прыходзіць 80-100 чалавек. Таксама "Спеўны сход" праводзіць дабрачынную дзейнасць. Напрыклад, на Каляды спеўнасходаўцы наведалі беларускіх паэтаў-класікаў і спявалі для іх.

Стужка навiн
0