Гульня пачалася: Шэрлак у Беларусі

© Flickr / dynamosquitoСтатуя Шерлока Холмса на Бейкер стрит в Лондоне
Статуя Шерлока Холмса на Бейкер стрит в Лондоне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Sputnik высвятляў, ці дазваляе беларускі закон завесці ў краіне папуляцыю “Шэрлакаў”.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. З нагоды рэлізу каляднай сарыі пра Шэрлака Холмса — "Агідная нявеста" — Sputnik разабраўся, чым занятыя беларускія прыватныя дэтэктывы і ці дазваляе ім гэты занятак заканадаўства.

​Пачнем з расчараванняў — прыватны вышук быў фактычна ліквідаваны на Беларусі Дэкрэтам прэзідэнта "Пра меры ўдасканалення ахоўнай дзейнасці". Незаконнае збіранне або распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці можа прывесці да адказнасці ў тым выпадку, калі гэтыя дзеянні прыводзяць да пэўных наступстваў альбо калі мае месца выкарыстанне для збору інфармацыі спецыяльных тэхнічных сродкаў.

Скажам, пацярпелы — няверны муж — заявіць аб парушэнні сваіх правоў з прычыны разводу (і суд прыме гэта акалічнасць пад увагу) альбо ў прыватнага шпіка будуць выяўленыя прыхаваная відэакамера. Калі шпік падслухоўвае тэлефонныя размовы або чытае перапіску, магчымая адказнасць па артыкуле "Парушэнне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, паведамленняў".

© Sputnik / Вадим Жернов / Перайсці ў медыябанкСъемки сериала "Шерлок Холмс"
Съемки сериала Шерлок Холмс - Sputnik Беларусь
Съемки сериала "Шерлок Холмс"

Між тым, карэспандэнт Sputnik натрапіла на шматлікія прапановы паслугаў прыватных дэтэктываў у сеціве, але ж уступаць у доўгія размовы пра юрыдычныя аспекты сваёй дзейнасці тыя адмаўляюцца, а для сувязі звычайна пакідаюць Skype ці адрас электроннай скрыні.

Некаторыя агенцтвы, як, напрыклад, detego.by, зарэкамендоўваюць сябе як этычна бездакорныя — бяруцца вуыключна за справы па пошуку зніклых сваякоў, ды толькі ў тым выпадку, калі тыя не збеглі самавольна. Правяраюць жыллё на наяўнасць падслухоўваючых прыладаў ды займаюцца іншай дабрачыннасцю.

Акрамя падобных справаў, агенцтва займаецца і назіраннем.

"Вонкавае назіранне дазваляе даведацца, як жыве той ці іншы чалавек, як ён праводзіць час, з кім мае зносіны, куды ходзіць і многае іншае", — тлумачаць у агенцтве.

Яшчэ адно агенцтва актыўна бярэцца за вырашэнне сямейных праблемаў. Тут абяцаюць усебаковую дапамогу — "выяўленне і вывучэнне прычын і ўмоў узнікнення канфліктных сітуацый, сварак і паводзін членаў сям'і, вывучэнне і аналіз ладу жыцця членаў сям'і і блізкіх сваякоў, аказанне дапамогі бацькам: назіранне за падлеткам, ўсталяванне круга зносін, аналіз паводзінаў падлетка".

Кошты сярэднія для ўсіх агенцтваў. Вышук чалавека, у выпадку, калі ён не з'ехаў за межы Беларусі, абыйдзецца прыкладна ў 150 даляраў. Збор інфармацыі, праверка пашпартных і біяграфічных дадзеных, уключаючы сямейнае становішча, каштуе каля 500 даляраў.

Стужка навiн
0