Гідрамет: на выхадных па Беларусі пацяплее да 0 градусаў

© Flickr / Jim WinsteadЛядышкі на даху
Лядышкі на даху - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Апошнія халодныя ночы прыйдуцца на праваслаўнае Раство і пятніцу 8 студзеня – па краіне чакаецца да -25 ° С.

МІНСК, 4 сту — Sputnik. Халоднае надвор'е на Беларусі захаваецца яшчэ пяць сутак, да бліжэйшых выхадных у краіне прыкметна пацяплее, паведамілі ў Гідрамеце.

"Амаль увесь тыдзеь, уключаючы Раство, захаваецца марознае і спакойнае надвор'е. Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, у аўторак месцамі пройдзе невялікі снег, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе —14… 20 ° С, пры праясненнях —21… 24 ° С, а максімальная днём — -8… 14 ° С, у асобных раёнах —15… 17 ° С.

"У сераду месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, тэмпература паветра ўначы складзе —13… 20 ° С, днём —8… 14 ° С, месцамі да —17 ° С", — удакладніў сіноптык.

На Раство, па інфармацыі Рабава, захаваецца марознае надвор'е — будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўдні пройдзе кароткачасовы снег, ноччу слупкі тэрмометраў апусцяцца да адзнакі —13… 20 ° С, па поўначы рэспублікі месцамі да —21… 25 ° С.

Днём максімальная тэмпература будзе —10… 17 ° С, а ў паўднёвых раёнах ноччу —4… 9 ° С. У пятніцу месцамі таксама пройдзе кароткачасовы снег, ноччу будзе —15… 21 ° С, пры праясненнях да —25 ° С, днём — -6… 12 ° С.

Паводле слоў Рабава, пачынаючы з суботы з Заходняй Еўропы на Беларусь пачне паступаць больш цёплае паветра і маразы будуць слабець.

"У суботу мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе —8… 15 ° С, максімальная днём —3… 10 ° С, па паўднёвым захадзе Беларусі ноччу будзе —3… 7 ° С, днём каля 0 ° С", — сказаў суразмоўца агенцтва.

У нядзелю, па інфармацыі сіноптыка, месцамі пройдзе кароткачасовы снег, ноччу чакаецца —3… 10 ° С марозу, днём ад 0 да —7 ° С.

Стужка навiн
0