Беларуска трапіла ў японскі Vogue

© Flickr / Luciano ConsoliniMilan Fashion Week
Milan Fashion Week - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская мадэль Марына Лінчук выклала ў “Інстаграм” фотаздымкі са сваёй фотасесіі для Vogue Japan.

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Беларуская топ-мадэль Марына Лінчук знялася для лютаўскага выпуску Vogue Japan, пра гэта мадэль паведаміла на сваёй старонцы "Вконтакте". Тэматыка зімовай фотасесіі — "Цеплыня сонца пустыні".

"Аўтарам фотасесіі выступіў італьянскі модны фатограф Джампаоло Сгура", — распавяла Лінчук.

Фатограф вядомы сваімі здымкамі для Vogue розных краінаў, у тым ліку — Бразіліі, Іспаніі, Японіі, Карэі. Сама мадэль ужо брала ўдзел у здымках для Vogue не аднойчы. Сярод мадэльных перамогаў — Vogue Mexico, Vogue Japan, Vogue Spain, Vogue Russia, Vogue Portugal, Vogue Italia, Vogue Turkey, Vogue Germany.

У трынаццацігадовым узросце Лінчук прыйшла на кастынг у Нацыянальную школу прыгажосці разам з сяброўкаў. У 15 гадоў яна пераехала з Мінска ў Маскву, дзе пазнаёмілася з прадстаўніком агенцтва IQ Models. Упершыню дзяўчына выйшла на подыум на паказе NinaDonis.

© Photo : з афіцыйнай старонкі мадэлі "Вконтакте"Марына Лінчук для Vogue Japan
Марына Лінчук для Vogue Japan - Sputnik Беларусь
Марына Лінчук для Vogue Japan

Лінчук стала тварам рэкламных кампаній Benetton, DSquared, Escada, Versace, Donna Karan, Dior, Gap, Kenneth Cole, Max Mara і шматлікіх іншых. Здымалася для амерыканскага, італьянскага, партугальскага і расійскага Vogue. У 2008 годзе яна з'явілася на Victoria's Secret Fashion Show.

У 2008 годзе мадэль была адзначаная адразу некалькімі сусветнымі фэшн-брэндамі. Спачатку яна з'явілася ў рэкламе Dolce&Gabbana, дзе разам з Кэтрын Макніл склала кампанію Клаўдзіі Шыфер.

© Photo : з афіцыйнай старонкі мадэлі "Вконтакте"Беларуска Марына Лінчук для Vogue Japan
Беларуска Марына Лінчук для Vogue Japan - Sputnik Беларусь
Беларуска Марына Лінчук для Vogue Japan

Карпарацыя Gap залічыла Марыну Лінчук у касту знакамітасцей-ідалаў.

Стужка навiн
0