“Немаўклівыя” календары з’явяцца ў кнігарнях

Падпісацца
Трэці наклад календара “Не маўчы па-беларуску!” на 2016 год з’явіцца ў кнігарнях 6 студзеня.

МІНСК, 5 сту — Sputnik. Два наклады немаўклівага календара — а гэта 7 000 асобнікаў — у большасці крамаў скончыліся за некалькі дзён да Новага году, паведамляе таварыства "Будзьма беларусамі!"

Таму ад 6 студзеня яшчэ 1 000 асобнікаў — а гэта 366 тысяч адметных беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар'і Мандзік — чакаюць вас у кнігарнях па ўсёй Беларусі. У хуткім часе выйдзе трэці наклад яркага, пазнавальнага календара "Не маўчы па-беларуску" на 2016 год, паведамляе кампанія "Будзьма беларусамі!".

© Photo : Budzma.org"Немаўклівы" календар на 2016 год
Немаўклівы календар на 2016 год - Sputnik Беларусь
"Немаўклівы" календар на 2016 год

Чытачам таксама даступна і мабільная версія календара, якую зрабіла і адаптавала на 2016 год Студыя Ігара Назаранкі.

Разам з календарамі ў кнігарнях з'явіцца і дапастаўка лепшага святочнага падарунка для дзетак — кнігі "Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды".

Адрасы кнігарняў у Мінску, дзе можна набыць "немаўклівыя" календары:

  • “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72);
  • кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А);
  • крама “Symbal.by"(пр-т Незалежнасці, 58; 3 паверх Маскоўска-Венскага гандлёвага цэнтра);
  • “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9);
  • “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2);
  • “Веды” (вул. К.Маркса, 36);
  • “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11);
  • “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19);
  • “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14);
  • Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27);
  • “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75), этнакрама “Рагна” (вул. Сухая, 4).
Стужка навiн
0