Алена Васільева, Sputnik
За межамі Instagram, дзе правілы здымак ежы інтуітыўныя, а пальцы накідваюць фільтры, кіруючыся ўнутраным уяўленнем пра прыгажосць, свет фуд-фатаграфіі падзяліўся на дзве касты, што працуюць сумесна — на фуд-фатографаў і фуд-стылістаў. Карэспандэнт Sputnik высвятляў, як адрозніваецца праца беларускіх майстроў фуд-фатаграфіі ад іх замежных калегаў і чаму беларускі стэйк можна з'есці пасля яго сустрэчы з фатографам, а на брытанскі давядзецца толькі пажадліва паглядаць.
У фуд-здымках прымаюць удзел розныя людзі: і фатограф, і фуд-стыліст (гэтыя ролі могуць сумяшчацца ў адным чалавеку), повар.
"Некаторыя фуд-фатографы карыстаюцца трывіяльнымі метадамі — сланечнікавым маслам ці штучнай вадкасцю, якае надае лоску — напрыклад, лакам "Прелесть". Пасля такой працы стэйк будзе выглядаць апетытна, але з'есці яго будзе ўжо немагчыма. Я выкарыстоўваю выключна выразнасць прадукта, не выкарыстоўваю штучныя інгрыдыенты. Не дадаю папулярнага машыннага масла, хоць замяняць прадукты на штучныя аналагі досыць распаўсюджаны ход", — распавядае карэспандэнту Sputnik Аляксандр, супрацоўнік фотастудыі "Пиф-паф продакшн".
Калі страва доўгі час знаходзіцца пад асвятляльнымі прыборамі, вадкасць можа высахнуць, таму некаторыя фатографы часта дадаюць вонкава падобныя інгрыдыенты, каб не дазволіць блюду выглядаць нефотагенічна.
"Асноўная праца робіцца напярэдадні здымак. Напрыклад, здымкі капучына: мы выбудоўваем кадр загадзя, выкарыстоўваючы кубак, і толькі калі выставілі святло і ракурс, напаўняем кубак кавай", — распавядае фатограф пра асаблівасці працы з гастранамічнай натурай.
Натуральную фатаграфію абірае і фуд-фатограф Ірына Забірашка.
"Да паслуг фуд-стылістаў звяртаюцца падчас рэкламных здымак, я займаюся рэпартажнай і здымаю без замены прадуктаў. У рэпартажных здымках галоўнае — правільна выставіць святло, калі ёсць магчымасць выкарыстоўваць дзённае асвятленне, лепш абраць яго, скарыстацца адбівальнікамі", — распавядае Sputnik фатограф.
Суразмоўца Spurnik зазначае: галоўнае правіла паспяховай фатаграфіі — праца са свежым прадуктам, калі вам даводзіцца фатаграфаваць ужо халодны стэйк, можна скарыстацца маслам, каб крыху "ажывіць" яго.
"Цяжка працаваць з марозівам — яно быстра тае, тое самае — з супамі з сухарыкамі, а таксама салатамі і піцай з базілікам — зеляніна хутка становіцца карычневай ад сутыкнення з гарачым цестам піцы", — распавядае фатограф.
Спадарыня Забірашка распавядае, што некаторыя яе калегі, што гэтаксама працуюць у рэпартажных здымках ежы, загадзя малююць кадры, месца размяшчэння талерак і сурвэтак, каб не марнаваць час і паспець зняць максімальна свежыя прадукты.
Карэспандэнты Guardian апублікавалі спіс хітрыкаў ад фуд-стылістаў, якія з абсалютна неўжывальных у ежу рэчываў робяць мару гурмана на малюнку.
Пена на капучына — з мыльнага раствору
З чорнай кавай працаваць цяжка з-зя яе тлустага бляску, таму фуд-стылісты часта папросту змешваюць ваду, жалацін і фарбы. А пену робяць з мыльнага раствору — сапраўдная пена на капучына надта хутка знікае. Тое, што вам хочацца паспрабаваць з раніцы, пабачыўшы на фотаздымку, часцей за ўсё не кава.
Пена для галення — новыя вяршкі
Тыя, хто захочуць паспрабаваць дэсерт пасля працы фуд-стыліста, застануцца незадаволенымі: у нашых любімых ласунках з вяршкоў ды фруктаў першыя замяняюць на… пену для галення. Яна не асядае падчас фотасесіі і трымаецца перад аб'ектывам годна, а для здымкаў мілкшэйкаў звычайна бяруць простую смятану — яна платнейшая па кансістэнцыі за звычайныя вяршкі.
Не кактэйль, а фарба з бурбалкамі
Сапраўдны алкаголь не марнуюць на фотаздымкі. Каб зрабіць кактэйль, бяруць фарбы, а да іх дадаюць бурбалкі і лёд — сама вадкасць другасная, менавіта другасныя рэчы адказныя за нашае ўспрыманне.
Затое выглядае прасмажанай
Кожная гаспадыня ведае, як цяжка прымусіць птушку выглядаць прасмажанай звонку, пры тым добра прасмажыцца ўнутры. Але ж фуд-стылісты зацікаўленыя толькі ў вонкавым выглядзе, таму галоўнае — не перасмажыць птушку, каб яе скура засталася гладкай звонку, пры тым, знутры птушка часта застаецца сырой.