Абавязковую сертыфікацыю шэрагу бытавых паслуг адмянілі ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўтасэрвіс
Аўтасэрвіс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новаўвядзенне не адмяняе дзеянне цэлага шэрагу нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць суб’ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі.

МІНСК, 6 сту — Sputnik. Абавязковая сертыфікацыя бытавых паслуг адменена ў Беларусі, паведамілі Sputnik ў аўторак у прэс-службе міністэрства гандлю рэспублікі.

Раней паведамлялася, што з студзеня 2016 года плануецца адмяніць норму аб абавязковай сертыфікацыі паслуг аўтасэрвісу.

Па словах намесніка міністра гандлю Ірыны Наркевіч, "заканадаўства не адмяняецца, нормы законаў, стандартаў, правілаў захоўваюцца, будзе высокі кантроль за выкананнем нормаў".

Наркевіч адзначыла, што сертыфікацыя ў сутнасці з'яўляецца прэвентыўнай мерай пацверджання умоў адпаведнасці. Аднак цяпер на ўсёй тэрыторыі ЕАЭС вырашана паступова ад гэтай працэдуры адмовіцца, паколькі на такія паслугі распрацаваны стандарты, якія працягваюць дзейнічаць.

"З 1 студзеня 2016 года ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 36 Закона Рэспублікі Беларусь № 269-З "Аб ацэнцы адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання i стандартызацыi" прадугледжваецца адмена працэдуры абавязковай сэртыфікацыі", — распавялі ў Мінгандлі.

Такім чынам з пачатку бягучага года хімчыстку, рамонт і тэхабслугоўванне бытавой апаратуры і прыбораў, а таксама транспартных сродкаў, цырульні паслугі сертыфікаваць ня трэба.

"З 1 студзеня 2016 г абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці падлягаюць толькі аб'екты ацэнкі адпаведнасці, у дачыненні да якіх устаноўлены патрабаванні тэхнічных рэгламентаў. У цяперашні час у рэспубліцы тэхнічныя рэгламенты на вышэйпералічаныя віды бытавых паслуг адсутнічаюць", — дадалі ў міністэрстве.

Там жа звярнулі ўвагу, што адмена сертыфікацыі не цягне за сабою адмены дзеяння цэлага шэрага нарматыўных актаў прававых, у тым ліку тэхнічных, якія рэгулююць дзейнасць суб'ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі.

Стужка навiн
0