МІНСК, 6 сне — Sputnik. Каб не было шчымліва шкада бяздарна праведзенай зімы, Беларускі дзяржаўны музей пад адкрытым небам запрашае на актыўны адпачынак з прысмакам нацыянальных традыцый.
Тут прапануюць пазнаёміцца з комплексам спартыўных снарадаў XIX стагоддзя на школьным двары народнага вучылішча і даведацца пра фізічнае выхаванне вучняў у школах Мінскай губерніі.
"Пасля можна будзе прайсці выпрабаванне на моц і хуткасць падчас разнастайных спаборніцтваў, пагуляць у вясёлыя беларускія зімовыя гульні. Самых актыўных удзельнікаў свята чакае прыз — катанне на санях, для ўсіх, хто завітае ў хату да цёткі Груні — цёплы калядны узвар", — распавядаюць у музеі.
Прыехаць у музей за аутэнтычнымі забавамі можна ўжо ў гэну суботу, ён прапрацуе з 13.30 да 15.30.