https://bel.sputnik.by/20160106/1019413382.html
Этнограф: у Калядную ноч “адкрываюцца нябёсы” для просьбаў
Этнограф: у Калядную ноч “адкрываюцца нябёсы” для просьбаў
Sputnik Беларусь
У Куццю ладзяць багатую, але посную вячэру, якая складаецца з 12 страў у гонар 12 апосталаў. 06.01.2016, Sputnik Беларусь
2016-01-06T16:07+0300
2016-01-06T16:07+0300
2022-12-05T16:48+0300
у беларусі
навіны
стыль жыцця
культура
беларусь
іван крук
гісторыя
дзяржаўныя святы
нацыянальная культура
стыль жыцця
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101361/46/1013614621_0:64:1280:787_1920x0_80_0_0_d9193e92467663586e2281eca158473e.jpg
МІНСК, 6 сту — Sputnik. Згодна старажытнаславянскай традыцыі, напярэдадні святкавання Раства, уся сям'я павінна была сабрацца дома, каб пачаставацца 12 абрадавымі стравамі, паведаміў Sputnik ў сераду вядомы беларускі этнограф Іван Крук.Паводле яго слоў, беларусы верылі, што калі ўсе члены сям'і збяруцца за святочным сталом увечары 6 студзеня, у першы дзень Каляд, то і на працягу ўсяго года сям'я будзе разам.Этнограф паведаміў, што на Куццю ладзяць багатую, але посную вячэру, якая складаецца з 12 страў у гонар 12 апосталаў.Акрамя куцці, на святочны стол беларусы падавалі селядзец, грыбы, квашаную капусту, і вядома, бліны. Этнограф таксама распавёў, што ў беларусаў існавала павер'е, што ў калядную ноч у перыяд з двух да пяці гадзін раніцы "адкрываюцца нябёсы" і чалавек можа звярнуцца да Бога з просьбай.Паводле народнай традыцыі, у калядныя вечары незамужнія дзяўчыны ладзілі варажбы пра свой лёс, таксама ў народзе існавала мноства калядных абрадаў, накіраваных на ўмацаванне сямейнага шчасця, дабрабыту і дастатку, адзначыў суразмоўца Sputnik.Увечары 7 студзеня працягвалася святкаванне Каляд і па хатах пачыналі хадзіць "калядоўшчыкi". Да нашых дзён захавалася традыцыя, калі калядоўшчыкі пераапраналіся ў вывернутыя навыварат кажухі, апраналі маскі жывёл, вадзілі з сабою "казу", насілі зорку, распавёў суразмоўца агенцтва.Заходзячы ў хату, яны жадалі шчасця і здароўя, а гаспадары адорвалі іх — хто каўбасой, хто цукеркамі або арэхамі, лічылася дрэнным тонам адпусціць такіх гасцей без пачастункаў.Каляды доўжацца 12-14 дзён, да самага Хрышчэння, для кожнага дня народ на стагоддзі сфармаваў асаблівыя правілы паводзін. Людзі ў гэтыя дні назіралі за прыродай, жывёламі, каб зрабіць прагноз на наступны год.Этнограф адзначыў, што калядны час спалучаецца з мноствам табу, у тым ліку на шыццё і вязанне.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101361/46/1013614621_0:23:1280:828_1920x0_80_0_0_ed56db4d5bc41e89ef906047a790c01a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , стыль жыцця, культура, беларусь, іван крук, гісторыя, дзяржаўныя святы, нацыянальная культура, стыль жыцця, навагоднія святы, калядкі, каляды
у беларусі, навіны , стыль жыцця, культура, беларусь, іван крук, гісторыя, дзяржаўныя святы, нацыянальная культура, стыль жыцця, навагоднія святы, калядкі, каляды
Этнограф: у Калядную ноч “адкрываюцца нябёсы” для просьбаў
16:07 06.01.2016 (абноўлена: 16:48 05.12.2022) У Куццю ладзяць багатую, але посную вячэру, якая складаецца з 12 страў у гонар 12 апосталаў.
МІНСК, 6 сту — Sputnik. Згодна старажытнаславянскай традыцыі, напярэдадні святкавання Раства, уся сям'я павінна была сабрацца дома, каб пачаставацца 12 абрадавымі стравамі, паведаміў Sputnik ў сераду вядомы беларускі этнограф Іван Крук.
Паводле яго слоў, беларусы верылі, што калі ўсе члены сям'і збяруцца за святочным сталом увечары 6 студзеня, у першы дзень Каляд, то і на працягу ўсяго года сям'я будзе разам.
Этнограф паведаміў, што на Куццю ладзяць багатую, але посную вячэру, якая складаецца з 12 страў у гонар 12 апосталаў.
Акрамя куцці, на святочны стол беларусы падавалі селядзец, грыбы, квашаную капусту, і вядома, бліны. Этнограф таксама распавёў, што ў беларусаў існавала павер'е, што ў калядную ноч у перыяд з двух да пяці гадзін раніцы "адкрываюцца нябёсы" і чалавек можа звярнуцца да Бога з просьбай.
Паводле народнай традыцыі, у калядныя вечары незамужнія дзяўчыны ладзілі варажбы пра свой лёс, таксама ў народзе існавала мноства калядных абрадаў, накіраваных на ўмацаванне сямейнага шчасця, дабрабыту і дастатку, адзначыў суразмоўца Sputnik.
Увечары 7 студзеня працягвалася святкаванне Каляд і па хатах пачыналі хадзіць "калядоўшчыкi". Да нашых дзён захавалася традыцыя, калі калядоўшчыкі пераапраналіся ў вывернутыя навыварат кажухі, апраналі маскі жывёл, вадзілі з сабою "казу", насілі зорку, распавёў суразмоўца агенцтва.
Заходзячы ў хату, яны жадалі шчасця і здароўя, а гаспадары адорвалі іх — хто каўбасой, хто цукеркамі або арэхамі, лічылася дрэнным тонам адпусціць такіх гасцей без пачастункаў.
Каляды доўжацца 12-14 дзён, да самага Хрышчэння, для кожнага дня народ на стагоддзі сфармаваў асаблівыя правілы паводзін. Людзі ў гэтыя дні назіралі за прыродай, жывёламі, каб зрабіць прагноз на наступны год.
Этнограф адзначыў, што калядны час спалучаецца з мноствам табу, у тым ліку на шыццё і вязанне.