Вялікія выходныя: калядкі, канькі і Ды Капрыа

© Sputnik / Виктор ТолочкоМарозны дзень
Марозны дзень - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Некалькі варыянтаў вясёлага адпачынку – у традыцыйным аглядзе Sputnik.

Вера Дашкевіч, Sputnik.

Святы працягваюцца. Па-ранейшаму працуюць сядзібы Дзеда Мароза ў Батанічным садзе і на Лініі Сталіна. Акрамя таго, пабачыцца з навагоднім персанажам можна і на Дзіцячай чыгунцы. Аднак гэтыя доўгія выходныя адзначаны яшчэ і вялікім светлым святам Раства. Аматараў класічнай музыкі, да прыкладу, у чацвер чакаюць на Калядны вечар у філармонію, прыхільнікам нацыянальнай — у клубе "Графіці" на вялікай калядны канцэрт гурта "Палац".

Чацвер — субота

Музычна-тэатралізаванае прадстаўленне ў Нясвіжскім замку

У Нясвіжы з нагоды Нараджэння ладзяць унікальнае прадстаўленне — тэатральна-музычнае знаёмства са знакавай асобай, заснавальнікам Нясвіжскай ардынацыі Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткай. Будзе гучаць жывая музыка.

Дзе: Нясвіжскі замак; калі: кожную гадзіну з 10.30 да 17.30; кошт квітка: 120 тысяч рублёў.

Чацвер — нядзеля

Кіно "Выжыўшы"

Прыхільнікі Леа дачакаліся — на экраны выходзіць карціна Алехандра Гансалеса Іньярыту "Выжыўшы". Ды Капрыа грае параненага і кінутага паміраць паляўнічага, вакол — зіма, нязведаная прырода і варожыя індзейскія часы. Але не сумнявайцеся, герой Леа справіцца і нават, магчыма, адпомсціць таму, хто асудзіў яго на такія выпрабаванні… Як вынікае з анонсу, фільм заснаваны на рэальных падзеях.

Дзе: у кінатэатрах Мінска; кошт квіткоў: ад 55 тысяч рублёў.

Чацвер

Калядкі з дзеткамі ў Ваньковічаў

У музеі-сядзібе Ваньковічаў для бацькоў з дзецьмі падрыхтавалі казачныя прадстаўленні з песнямі, танцамі, казкамі, гульнямі, падарункамі і сюрпрызамі. Будзе шмат музыкі. Да прыкладу, адзін з музычных калектываў падрыхтаваў для юных гасцей інтэрактыўную музычную праграму па традыцыях каляд на Беларусі: ад народных гульняў да цікавых гукаў басэтлі, барабанаў і скрыпкі. Дзе: музей-сядзіба Ваньковічаў; калі: у 12.00; кошт квітка: 130 тысяч рублёў.

Чацвер

Калядны фэст сям'і ў парку Горкага

Батлейка, бліны і шмат розных займальна-забаўляльных магчымасцяў чакае вас у чацвер у дзіцячым парку імя Горкага ў рамках Каляднага фэсту сям'і. Для самых актыўных арганізуюць танцавальны флэшмоб, разнастайныя і спартыўныя эстафеты.

Дзе: парк імя Горкага; калі: з 14.00.

Пятніца

Калядны майстар-клас і баль ХIХ стагоддзя

Яшчэ адна выдатная магчымасць нясумна правесці вольны час з дзецьмі — прыйсці ў пятніцу ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Тут адбудзецца адразу два займальных мерапрыемствы: спачатку дзятву навучаць рабіць традыцыйныя калядныя атрыбуты (тую самую казу і зорачку), а затым запросяць на баль у стылістыцы ХIХ стагоддзя.

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў; калі: майстар-клас у 12.00, баль — у 15.00; кошт квітка на баль — 100 тысяч рублёў для дзяцей, 30 тысяч — для дарослых.

Субота — нядзеля

Чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце

Аматараў спорту і прыгожых вострасюжэтных відовішчаў у суботу і нядзелю чакаюць у "Мінск-арэне", тут пройдзе Чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце. Акрамя ўласна заездаў, у гасцей спаборніцтваў будзе магчымасць нясумна правесці час у FAN ZONE чэмпіянату. Яна, дарэчы, пачне сваю працу ўжо ў чацвер. Тут прадугледжана маса забаў для дзятвы: і дыскатэка на ролікавых каньках, і Палессе-лэнд (горад з канструктара), і многае іншае. Дарослыя ў гэты час змогуць сачыць за анлайн-трансляцыяй Чэмпіянату.

Дзе: Мінск-арэна; калі: FAN ZONE з 11.00 да 20.00. 

Стужка навiн
0