На колькі за год дэвальвіраваўся беларускі рубель

© Sputnik / Виктор ТолочкоНовые банкноты презентовали в Нацбанке
Новые банкноты презентовали в Нацбанке - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нацбанк апублікаваў статыстыку па дэвальвацыі беларускага рубля да асноўных замежных валют знешняга гандлю.

МІНСК, 9 сту — Sputnik. Дэвальвацыя беларускага рубля ў адносінах да замежных валют склала ў 2015 годзе ад 23% да 56%, сведчаць дадзеныя статыстыкі Нацыянальнага банка.

Найбольш моцна беларускі рубель па выніках 2015 быў дэвальваваны да даляра — на 56%; еўра за мінулы год вырас на 40%, расійскі рубель стаў даражэй на 23%.

Нацбанк з 1 люты 2015 г абвясціў аб пераходзе на новую палітыку рэгулявання фінансавай сферы: прыярытэт быў зняты з падтрымання стабільнасці на валютным рынку на карысць стрымлівання інфляцыйных працэсаў. Таксама беларускія ўлады адмовіліся ад выкарыстання валютных рэзерваў для падтрымання курсу беларускага рубля, кошт якога ў адносінах да асноўных валют стаў вызначацца на аснове попыту і прапановы на валютнай біржы з боку суб'ектаў гаспадарання.

Стужка навiн
0