Свен Крамер выйграў ЧЕ па канькабежным спорце ў Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦырымонія ўзнагароджання пераможцаў Чэмпіяната Еўропы па канькабежным спорце ў Мінску
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Чэмпіяната Еўропы па канькабежным спорце ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Адзін з асноўных прэтэндэнтаў на тытул расіянін Дзяніс Юскоў зняўся з забегу на 10 000 метраў з-за траўмы пахвіны.

МІНСК, 11 сту — Sputnik. Галандскі канькабежац Свен Крамер стаў васьміразовым чэмпіёнам Еўропы ў мнагабор'і, перадае карэспандэнт Sputnik.

Праграма кантынентальнага першынства завяршылася ў нядзелю мужчынскі гонкай на 10 000 метраў. Пераможца спаборніцтваў у класічным мнагабор'і вызначыўся па выніках чатырох забегаў (500, 1 500, 5 000 і 10 000 метраў).

Крамер усталяваў рэкорд "Мінск-Арэны" ў "дзясятку" — на фінішы галандзец паказаў вынік 13 хвілін, 11,98 секунды. Па выніках чатырох дыстанцый трохразовы алімпійскі чэмпіён набраў 150,102 ачкі. 30-гадовы галандзец раней перамагаў на чэмпіянатах Еўропы ў 2007-2010, 2012, 2013 і 2015 гадах.

"Серабро" спаборніцтваў заваяваў бельгійскі спартсмен Барт Свінгс (150,464), канькабежац таксама паказаў другі вынік на дыстанцыі 10 000 метраў (13 хвілін 15,47 секунды). Трэцяе месца подыўма дасталася галандцу Яну Блокхайзэну (151,464), бронзаваму прызёру таксама належыць і трэці вынік у "дзясятцы" (151,176).

Адзін з асноўных прэтэндэнтаў на прызавое месца расіянін Дзяніс Юскоў зняўся з апошняга забегу з-за траўмы і заняў дзевятае месца (110,871). Беларускі канькабежац Віталь Міхайлаў у васьмёрку наймацнейшых чэмпіянату не трапіў.

ЧЕ, які завяршыўся ў Мінску, можна лічыць гістарычным, паколькі гэта апошні турнір, у якім пераможца будзе вызначацца па суме класічнага мнагабор'я.

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь выступіла інфармацыйным партнёрам чэмпіянату Еўропы па канькабежным спорце 2016.

Стужка навiн
0