Х'ю Лоры зноў стане медыкам

© Sputnik / Александр Уткин / Перайсці ў медыябанкКанцэрт акцёра і музыкі Х'ю Лоры ў Маскве
Канцэрт акцёра і музыкі Х'ю Лоры ў Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У новым серыяле Chance знакаміты акцёр, сусветна вядомы па ролі доктара Хаўса, зноў выконвае ролю лекара.

МІНСК, 11 сту — Sputnik. Брытанскі акцёр Х'ю Лоры, вядомы выкананнем галоўнай ролі ў серыяле "Доктар Хаўс", зноў сыграе лекара, паведамляе The Guardian.

Х'ю Лоры, больш вядомы як доктар Хаўс (імя галоўнага героя ў знакамітым аднаіменным амерыканскім серыяле) вернецца на амерыканскае тэлебачанне зноў у якасці лекара.

Брытанскі акцёр прайшоў кастынг да псіхалагічнага трылера ад струменевага сэрвіса Hulu.

На гэты раз Лоры выканае ролю Элдана Чэнса, спецыяліста па судовай нейрапсіхіятрыі, у серыяле з аднаіменнай назвай.

Плануецца, што серыял будзе складацца з двух сезонаў, якія ў сваю чаргу будуць скаладацца з 20 серый.

Цягам серыялу галоўны герой будзе ўцягнуты ў гвалтоўны і небяспечны свет псіхічных захворванняў і карупцыі ў паліцыі. Ён бярэцца за пацыентку, у якой магчыма ёсць, а магчыма і няма падваення асобы.

У рэшце рэшт, ён звяртае на яе паводзіны яе жорсткага мужа, які, па выпадку лёсу, з'яўляецца бязлітасным дэтэктывам паліцыі.

Галоўны герой на працягу фільма апраўляецца ад разводу і вырашае праблемы дачкі-падлетка.

Акрамя галоўнай ролі, Лоры будзе таксама выконваць ролю выканаўчага прадзюсара фільма.

Дзякуючы выкананню ролі Грэгары Х'аўса, Лоры стаў сэкс-сімвалам міжнароднага ўзроўню.

Мала хто ведае, але Х'ю Лоры ў першую чаргу музыка і спявак, і ўжо потым акцёр, але сусветную папулярнасць яму прынес менавіта кінематограф.

За ролю доктара Хаўса ў серыяле "House, MD" у 2005 і ў 2006 гадах Лоры быў узнагароджаны прэміяй "Залаты глобус"; 28 студзеня 2007-га атрымаў прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за лепшую мужчынскую ролю ў драматычным серыяле; у студзені 2009 года стаў пераможцам у намінацыі "Любімы драматычны акцёр на ТБ" (па-ангельску. Favorite TV DRAMA ACTOR) на People's Choice Awards 2009; у жніўні 2010 года ўзначаліў рэйтынг самых высокааплатных акцёраў, якія здымаюцца ў амерыканскіх драматычных тэлесерыялах; у 2011 годзе уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса як акцёр, які прываблівае да экранаў тэлевізараў найбольшую аўдыторыю.

Стужка навiн
0