МІНСК, 12 сту — Sputnik. Спектакль у выкананні трупы "Тэатра Ч" можна будзе пабачыць 20 і 21 студзеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
Перад вачыма гледача разгорнуцца дзве гісторыі ў лепшых традыцыях тэатра абсурду.
"Уявіце, што ў адзін цудоўны дзень вашы дамачадцы паведамляюць, што ў ў вашай зусім звычайнай беларускай ваннай пасяліўся Тыгр. Неверагодна, але факт! Сям'я здзіўляецца, абвінавачвае ва ўсім вас, маўляў, трэба домам займацца было. Так здарылася і з Пятром Ахеем (Генадзь Гатоўчыц). А затым яго кватэру сталі ўвальвацца адзін за адным і наводзіць парадак падатковы інспектар, мастацкі кіраўнік цырка, навуковы работнік, сакратар міністэрства", — распавядаюць супрацоўнікі НЦСМ.
Але, можа, ніякага Тыгра і не існуе і ўсё гэта — выдумка? Што рабіць: падпарадкавацца, змірыцца, супрацьстаяць?
У другой гісторыі вечна няўдачлівы Пётр-Неўд сустракае свайго антыпода, заўжды паспяховага Уда. Абодва падумваюць звесці рахункі з жыццём — душа з'едзена.
Невытлумачальная няўдача пераследуе Неўда ўсё жыццё. Уд жа, у сваю чаргу, стаміўся ад шчаснага, але не задавальняючага лёсу. Гэтая сустрэча будзе мець непрадказальны фінал, бо аднойчы з'явіцца Дама (Юлія Шпілеўская).
У традыцыях "Тэатра Ч" абедзве п'есы ўпершыню пастаўлены на беларускай сцэне і ўпершыню гучаць на беларускай мове.
Пасля спектакляў гледачы прымуць удзел у дыскусіі паводле пабачанага — кава, чай і некаторыя сюрпрызы ўключаны ў кошт квітка.
У спектаклі прымаюць удзел акцёры: Юлія Шпілеўская (Нацыянальны драматычны тэатр імя Я. Купалы), Генадзь Гатоўчыц, Сяргей Толсцікаў, Алена Мазгова, Ирына Пяшкова, Павел Чарноў, Ігар Нікалаеў.
Рэжысёр пастаноўкі — Дарыўш Езерскі (Польшча).
Паказы адбудуцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 20 і 21 студзеня, кошт квіткоў — 100 тыс рублёў.
Паказы пройдуць пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.