МІНСК, 13 сту — Sputnik. Больш за палову жыхароў Беларусі прытрымліваюцца савецкай традыцыі святкаваць стары Новы, забыўшыся пра тое, што ёсць беларуская народны звычай адзначаць свята Шчодрай куцці, паведаміў вядомы беларускі этнограф Іван Крук.
Новы год (ні з 31 снежня на 1 студзеня, ні з 13 на 14 студзеня) ніяк не адзначаюць каля 2% насельніцтва ў Беларусі, сярод іх — мусульмане, артадаксальныя іудзеі, паслядоўнікі ўсходніх культаў.
"Згодна з народнай традыцыяй, увечар 13 студзеня ўся сям'я адзначала Багатую або Шчодрую куцьцю. Да заканчэння калядаў ўжо ва ўсіх былі заколаты свінні, таму святочны стол быў мясным і сытным", — распавёў Sputnik ў сераду этнограф Крук.
Паводле яго слоў, на святочны стол падавалі сальцісон, каўбасы, грыбны суп, або па-народнаму "паілку", хатні сыр, мочаныя яблыкі. І менавіта ў Шчодры вечар у вёсках садзіліся разбіраць свіную галаву, якая ў народзе лічылася сімвалам пладавітасці і дабрабыту, сказаў этнограф.
У гэтую ноч дзяўчыны варажылі, да гэтага часу захаваліся шматлікія варожбы са старадаўніх часоў. Ён таксама паведаміў, што 13 студзеня да заходу сонца трэба прыбраць навагоднюю ёлку з хаты. У сваю чаргу ў Беларускім экзархаце заклікалі адмовіцца ад калядных варожб.
"Усякага роду Ворожба лічыцца цяжкім грахом з старазапаветных часоў", — заявілі Sputnik ў экзархаце.