МІНСК, 13 сту — Sputnik. 26 мая ў Палацы Спорту гурт "Звери" прадставіць канцэртнае шоў "Страха нет", прымеркаванае да выхаду аднайменнага новага альбома.
Да працы над альбомам "Страха нет" прыцягнуты, у тым ліку, легендарны саўндпрадзюсер Джэры Бойз, вядомы па запісах The Beatles і The Rolling Stones.
"Страха нет" — гэта бадзёры альбом, у ім будуць змяшчацца дзесяць новых песень, яго выхад запланаваны на 1 сакавіка. Гэтым разам не толькі ў iTunes і лічбавых крамах, але і на фізічных носьбітах. Само шоў "Старха нет" будзе складацца з новага альбома і баевікоў з папярэдніх плытак гурта", — распавёў арганізатарам канцэрту лідэр калектыву Рома Звер.
Тур у падтрымку альбома "Страха нет" распачнецца ў сакавіку, ужо запланавана больш за 20 канцэртаў. Але Мінск разам з Масквой стане адным з нешматлікіх гарадоў, дзе пакажуць поўную версію шоў — з адмысловым гукам, святлом і сцэнаграфіяй.
Акрамя таго, упершыню арганізатарамі канцэрту ў Мінску выступіць непасрэдна менеджмент гурта "Звери". Ад арганізацыі да самага шоў — "Звери" абяцаюць паказаць новы ўзровень, калі ўсё знаходзіцца непасрэдна пад кантролем калектыву.
Мінскі канцэрт з прэзентацыяй новага альбому ў межах праграмы "Страха нет" адбудзецца 26 мая ў Палацы спорту, пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 140 да 655 тыс. рублёў.