МІНСК, 13 сту — Sputnik. Намінантаў на антыпрэмію за горшыя дасягненні ў галіне кіно "Залатая маліна" абвясцілі ў ЗША, поўны спіс карцін прыводзіць выданне The Washington Post.
Уручаць "Залатыя маліны" 27 лютага — напярэдадні ўзнагароджання "Оскарамі".
Лідэрам па колькасці намінацый на антыпрэмію стала эратычная драма па аднайменным рамане "50 адценняў шэрага": стужку намінавалі за "Горшы фільм", "Горшы акцёр", "Горшая актрыса", "Горшы акцёрскі дуэт", "Горшы рэжысёр" і "Горшы сцэнар".
Карціна выйшла ў пракат у лютым 2015 года і сабрала ў свеце больш за 500 мільёнаў даляраў пры досыць сціплым бюджэце ў 40 мільёнаў. Працяг фільма выйдзе ў 2017 годзе.
У намінацыі "Горшы фільм" таксама прадстаўлены фантастычная камедыя "Пікселі", карціна брата і сястры Вачоўскі "Узыходжанне Юпітэра", камедыя "Шопа-коп 2" і стужка пра супергерояў "Фантастычная чацвёрка".
"Залатую маліну" ўручаюць з 1980 года за горшыя дасягненні ў галіне кіно. Заснаваў прэмію журналіст Джон Уілсан.