https://bel.sputnik.by/20160113/1019530269.html
ТБМ даслала ліст ураду з нагоды Года культуры
ТБМ даслала ліст ураду з нагоды Года культуры
Sputnik Беларусь
Сярод іншага таварыства прапануе адрамантаваць помнік літары “Ў” у Полацку і вярнуць статус юрыдычнай асобы музею Максіма Багдановіча. 13.01.2016, Sputnik Беларусь
2016-01-13T18:05+0300
2016-01-13T18:05+0300
2023-06-30T20:26+0300
у беларусі
навіны
грамадства
культура
беларусь
нацыянальная культура
нацыянальная мова
год культуры ў беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101706/33/1017063318_0:120:1280:840_1920x0_80_0_0_64788d7762c6bb6f38323293bb3ad327.jpg
МІНСК, 13 сту — Sputnik. Таварыства беларускай мовы даслала лісты з прапановамі міністру культуры Беларусі і прэм'ер-міністру Беларусі ў сувязі з абвяшчэннем 2016-га годам культуры, паведамлі ў ТБМ.У лісце адзанчаецца, што "Таварыства беларускай мовы" вітае ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паводле якога бягучы год абвяшчаецца годам культуры і прапануе ўключыць у Рэспубліканскі план мерапрыемтсваў у рамках Года культуры."Просім уключыць у Рэспубліканскі план мерапрыемстваў, звязаных з ажыццяўленнем Указа Прэзідэнта Беларусі № 522 на гэты год, устаноўку і адкрыццё мемарыяльных дошак у гонар славутых беларускіх рэстаўратараў-архітэктараў Валерыя Слюнчанкі і Сяргея Друшчыца на будынках, да аднаўлення якіх яны мелі непасрэднае дачыненне, (альбо ў іх інтэр'ерах) Полацкай Сафіі і Нясвіжскага замка (адпаведна)", — пішуць ў ТБМ.У звароце таксама адзначаецца, што "было б добра, каб у музейнай экспазіцыі гэтых адноўленых помнікаў гісторыі і культуры Беларусі былі размешчаны стэнды, прысвечаныя біяграфіям гэтых дзеячоў беларускай культуры".Акрамя гэтага ў лістах прапануецца:Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2016-ты абвешчаны Годам культуры, культурнай сталіцай краіны сёлета абраны горад Маладзечна.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101706/33/1017063318_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_14cdf6776e24c597831cae40359c8ac5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, культура, беларусь, нацыянальная культура, нацыянальная мова, год культуры ў беларусі
у беларусі, навіны , грамадства, культура, беларусь, нацыянальная культура, нацыянальная мова, год культуры ў беларусі
ТБМ даслала ліст ураду з нагоды Года культуры
18:05 13.01.2016 (абноўлена: 20:26 30.06.2023) Сярод іншага таварыства прапануе адрамантаваць помнік літары “Ў” у Полацку і вярнуць статус юрыдычнай асобы музею Максіма Багдановіча.
МІНСК, 13 сту — Sputnik. Таварыства беларускай мовы даслала лісты з прапановамі міністру культуры Беларусі і прэм'ер-міністру Беларусі ў сувязі з абвяшчэннем 2016-га годам культуры, паведамлі ў ТБМ.
У лісце адзанчаецца, што "Таварыства беларускай мовы" вітае ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паводле якога бягучы год абвяшчаецца годам культуры і прапануе ўключыць у Рэспубліканскі план мерапрыемтсваў у рамках Года культуры.
"Просім уключыць у Рэспубліканскі план мерапрыемстваў, звязаных з ажыццяўленнем Указа Прэзідэнта Беларусі № 522 на гэты год, устаноўку і адкрыццё мемарыяльных дошак у гонар славутых беларускіх рэстаўратараў-архітэктараў Валерыя Слюнчанкі і Сяргея Друшчыца на будынках, да аднаўлення якіх яны мелі непасрэднае дачыненне, (альбо ў іх інтэр'ерах) Полацкай Сафіі і Нясвіжскага замка (адпаведна)", — пішуць ў ТБМ.
У звароце таксама адзначаецца, што "было б добра, каб у музейнай экспазіцыі гэтых адноўленых помнікаў гісторыі і культуры Беларусі былі размешчаны стэнды, прысвечаныя біяграфіям гэтых дзеячоў беларускай культуры".
Акрамя гэтага ў лістах прапануецца:
правесці 21 лютага (Міжнародны дзень роднай мовы) ва ўсіх установах адукацыі і культуры Агульнанацыянальную беларускую дыктоўку на аснове тэкстаў класікаў беларускай літаратуры;
вярнуць статус юрыдычнай асобы музею Максіма Багдановіча, закончыць рамонт і ўсталяванне новай экспазіцыі ў асноўным будынку, а таксама прывесці ў належны выгляд яго былы філіял, які размешчаны па вул. Рабкораўскай у г.Мінску;
адрамантаваць помнік літары "Ў", які ўжо даўно разбураецца ў Полацку, бо мясцовыя ўлады не маюць на гэта сродкаў;
прыняць Пастанову Савета Міністраў "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы ў галіне культуры, адукацыі і выдавецкай справе".
Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2016-ты абвешчаны Годам культуры, культурнай сталіцай краіны сёлета абраны горад Маладзечна.