МІНСК, 14 сту — Sputnik. Паніжэнне тэмпературы паветра, галалёдзіца і невялікі снег чакаюцца па Беларусі ў чацвер і пятніцу, паведамілі Sputnik ў Гідрамеце.
"Сёння ўжо пачалі ўзмацняцца маразы. У чацвер і пятніцу прагназуецца ціхае, спакойнае, але больш халоднае надвор'е", — сказаў Sputnik у чацвер начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
У гэтыя два дні чакаецца кароткачасовы снег, галалёдзіца, слабая мяцеліца.
Па словах сіноптыка, тэмпература ноччу складзе —4… 11 ° С, пры праясненнях — да —14… 20 ° С, днём —3… 9 ° С.
Рабаў таксама паведаміў, што ў суботу на Беларусь прыйдзе чарговы паўднёвы цыклон, які прынясе пагаршэнне надвор'я.