МІНСК, 14 сту — Sputnik. Штогод узіму клуб сталічны клуб TNT ладзіць дабрачынную акцыю "Добрая справа", сёлета яна будзе прадстаўлена вялікім канцэртам, у якім прымуць удзел Nizkiz, Tonqixod,.K, Vox Mira, Re1ikt, распавялі арганізатары мерапрыемства.
Усе вылучанныя ад вялікага дабрачыннага канцэрта грошы пойдуць на патрэбы сіротаў аднаго з дзіцячых дамоў Мінскай вобласці і забеспячэння іх выхаванцаў неабходнымі таварамі.
"Кожны калектыў па-свойму самабытны і ўнікальны. Яны прыйдуць падтрымаць дабрачынную акцыю і зрабіць добрую справу", — распавядаецца ў афішы мерапрыемства.
Дабрачынны канцэрт адбудзецца 14 студзеня ў клубе TNT, пачатак а 19-й гадзіне.