МІНСК, 14 сту — Sputnik. Альбом "Вяртанне" стане першым у гісторыі гурта Naka, які цалкам будзе запісаны на беларускай мове, паведамляе партал Tuzin.fm.
У запісу песні "Не адпускай", якая стала апошнім сінглам з новага дыску гурта, прыняў удзел лідэр гурта Akute Стас Мытнік.
"Гэта расповед пра дзве душы, якія адарваныя адна ад адной. Яны намагаюцца захаваць свой свет і сваю мару. Гэта песня сацыяльная і асабістая адначасна. У ёй спляліся і адчуванні ад жыцця, і ад кахання", — распавяла вакалістка гурта Naka Наста Шпакоўская.
Спячка прапанавала выканаць яе разам вакалісту гурта Akute Стасу Мытніку.
"У ім прысутнічае мужчынскі пачатак і драматызм", — патлумачыла спявачка.
Мытнік у сваю чаргу зазначыў, што ён з цікавасцю ставіцца да музычнай супрацы, калі песня напісана па-беларуску. "Даўно знаёмы з творчасцю Насты, таму пагадзіўся без ваганняў", — зазначыў музыка.
Песня "Не адпускай" увойдзе ў першы ў гісторыі гурта Naka беларускамоўны альбом "Вяртанне", рэліз якога мае адбыцца 19 студзеня. Жывая прэзентацыя альбома запланаваная ў Мінску на 18 сакавіка.