https://bel.sputnik.by/20160114/1019544406.html
"Патрыятычны" прыпынак у гонар Году культуры з’явіўся ў Пінску
"Патрыятычны" прыпынак у гонар Году культуры з’явіўся ў Пінску
Sputnik Беларусь
Мясцовае рэкламнае агенцтва ўпрыгожыла канструкцыю партрэтамі Уладзіміра Мулявіна, Максіма Багдановіча і Івана Шамякіна. 14.01.2016, Sputnik Беларусь
2016-01-14T13:18+0300
2016-01-14T13:18+0300
2023-06-30T17:05+0300
у беларусі
навіны
культура
беларусь
пінск
гісторыя
нацыянальная культура
год культуры ў беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101954/39/1019543913_0:118:2256:1387_1920x0_80_0_0_f1f6af65c1ddb1fe0dea700a9dc50782.jpg
БРЭСТ, 14 сту — Арцём Кір'янаў, Sputnik. Новы "патрыятычны" прыпынак у гонар аб'яўленага ў Беларусі Году культуры з'явіўся ў цэнтры Пінска. Мясцовае рэкламнае агенцтва ўпрыгожыла канструкцыю беларускім народным арнаментам. Найбольшую частку плошчы занялі партрэты песняра Уладзіміра Мулявіна, паэта Максіма Багдановіча і пісьменніка Івана Шамякіна.Як расказала карэспандэнту Sputnik спецыяліст па маркетынгу пінскага рэкламнага агенцтва "Аранжавы дэльфін" Елізавета Лукашук, "патрыятычны" прыпынак — другі з усталяваных кампаніяй у горадзе."З канца мінулага года мы пачалі мяняць старые прыпынкі на новыя з магчымасцю размшячаць на іх рэкламу. Пакуль на ёй няма інфармацыі, мы прымеркавалі новы прыпынак да Году культуры. Узялі юбіляраў і падабралі звесткі паводле дызайну", — адзначыла Лукашук.На сцены новага прыпынку трапілі партрэты песняра Уладзіміра Мулявіна, паэта Максіма Багдановіча і пісьменніка Івана Шамякіна, якія сёлета адзначылі б свае юбілеі.Як і на першым прыпынку, тут прысутнічаюць назвы наступнага і папярэдняга прыпынкаў, схема руху транспарту, а таксама падрабязны расклад.Паводле словаў суразмоўцы Sputnik, сцены прыпынку — гэта плоскасць, на якой будзе размяшчацца перад усім рэкламная інфармацыя. Таму звесткі пра Год культуры будуць заставацца на канструкцыі да той пары, пакуль не знойдзецца рэкламадаўца.Канструкцыю і дызайн новых прыпынкаў распрацоўвалі самі пінскія спецыялісты. Вырабам і мантажом іх займалася таксама пінскае рэкламнае агенцтва."У будучыні ў Пінску з'явіцца яшчэ каля 30 аналагічных прыпынкаў", — дадала Лукашук.
беларусь
пінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101954/39/1019543913_126:0:2131:1504_1920x0_80_0_0_ae5f01ac4399d38e3c9cd34c8c85c414.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, беларусь, пінск, гісторыя, нацыянальная культура, год культуры ў беларусі
у беларусі, навіны , культура, беларусь, пінск, гісторыя, нацыянальная культура, год культуры ў беларусі
"Патрыятычны" прыпынак у гонар Году культуры з’явіўся ў Пінску
13:18 14.01.2016 (абноўлена: 17:05 30.06.2023) Мясцовае рэкламнае агенцтва ўпрыгожыла канструкцыю партрэтамі Уладзіміра Мулявіна, Максіма Багдановіча і Івана Шамякіна.
БРЭСТ, 14 сту — Арцём Кір'янаў, Sputnik. Новы "патрыятычны" прыпынак у гонар аб'яўленага ў Беларусі Году культуры з'явіўся ў цэнтры Пінска. Мясцовае рэкламнае агенцтва ўпрыгожыла канструкцыю беларускім народным арнаментам. Найбольшую частку плошчы занялі партрэты песняра Уладзіміра Мулявіна, паэта Максіма Багдановіча і пісьменніка Івана Шамякіна.
Як расказала карэспандэнту Sputnik спецыяліст па маркетынгу пінскага рэкламнага агенцтва "Аранжавы дэльфін" Елізавета Лукашук, "патрыятычны" прыпынак — другі з усталяваных кампаніяй у горадзе.
"З канца мінулага года мы пачалі мяняць старые прыпынкі на новыя з магчымасцю размшячаць на іх рэкламу. Пакуль на ёй няма інфармацыі, мы прымеркавалі новы прыпынак да Году культуры. Узялі юбіляраў і падабралі звесткі паводле дызайну", — адзначыла Лукашук.
На сцены новага прыпынку трапілі партрэты песняра Уладзіміра Мулявіна, паэта Максіма Багдановіча і пісьменніка Івана Шамякіна, якія сёлета адзначылі б свае юбілеі.
Як і на першым прыпынку, тут прысутнічаюць назвы наступнага і папярэдняга прыпынкаў, схема руху транспарту, а таксама падрабязны расклад.
Паводле словаў суразмоўцы Sputnik, сцены прыпынку — гэта плоскасць, на якой будзе размяшчацца перад усім рэкламная інфармацыя. Таму звесткі пра Год культуры будуць заставацца на канструкцыі да той пары, пакуль не знойдзецца рэкламадаўца.
Канструкцыю і дызайн новых прыпынкаў распрацоўвалі самі пінскія спецыялісты. Вырабам і мантажом іх займалася таксама пінскае рэкламнае агенцтва.
"У будучыні ў Пінску з'явіцца яшчэ каля 30 аналагічных прыпынкаў", — дадала Лукашук.