Стаў вядомы спіс намінантаў на “Оскар”

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкСтатуэткі амерыканскай кінапрэміі "Оскар"
Статуэткі амерыканскай кінапрэміі Оскар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ленард Ды Капрыа ў пяты раз пазмагаецца за галоўную акцёрскую ўзнагароду.

МІНСК, 15 сту — Sputnik. Шорт-лісты намінантаў на прэмію "Оскар" абвясцілі ў чацвер у Лос-Анджэлесе, кінаўзнагарода будзе ўручана 28 лютага.

У намінацыі "Лепшы фільм" прадстаўлены наступныя стужкі: "Гульня на паніжэнне", "Шпіёнскі мост", "Бруклін", "Звар'яцелы Макс: шлях лютасці", "Марсіянін", "Які выжыў", "Пакой" і "У цэнтры ўвагі".

Лепшым акцёрам могуць назваць Брайанка Крэнстана, Мэтта Дэймана, Леанарда Ды Капрыа, Майкла Фасбендэра або Эдзі Рэдмэйна, які летась ужо атрымаў узнагароду ў гэтай намінацыі за выкананне ролі Стывена Хокінга. А Ды Капрыа намінаваны на прэмію ўжо ў пяты раз.

За званне лепшай актрысы пазмагаюцца Кейт Бланшэт, Джэніфер Лоўренс, Сірша Ронан і Шарлота Рэмплінг. Дарэчы, Лоўрэнс ўжо атрымлівала ўзнагароду ў 2013-м годзе, а ў Бланшэт у скарбонцы дзве залатыя статуэткі.

Узнагароду за рэжысуру могуць атрымаць Адам МакКей ("Гульня на паніжэнне"), Джордж Мілер ("Звар'яцелы Макс: шлях лютасці"), Том Макарці ("У цэнтры ўвагі"), Лэні Абрахамсан ("Пакой") або Алехандра Гансалес Іньярыту ("Які выжыў"), які ў 2015 годзе атрымаў статуэтку за фільм" Бёрдмэн".

Кінапрэмія "Оскар" — адна з найпрэстыжнейшых і найстарэйшых у свеце. Уручаюцца залатыя статуэткі з 1929 года.

Стужка навiн
0