У Мінску прайшла акцыя “Rock&Help”

© SputnikВыступленне .K у клубе TNT у межах акцыі "Rock&Help"
Выступленне .K у клубе TNT у межах акцыі Rock&Help - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У другой частцы дабрачыннага мерапрыемства прынялі ўдзел Nizkiz, Tonqixod, .K, Re1ikt, Vox Mira, The Road Dogs.

МІНСК, 15 сту — Sputnik, Юлія Хвошч. Усе выручаныя ад мерапрыемства грошы будуць пералічаны на рахунак Жодзінскага дзіцячага дома ў дапамогу асірацелым дзецям.

Штогод сталічны TNT ROCK CLUB ладзіць дабрачынныя акцыі "Добрая справа" — вялікія канцэрты і іншыя мерапрыемствы, выручаныя грошы ад якіх пералічваюцца дзіцячым дамам Мінска і Мінскай вобласці. Сёлета акцыя складалася з двух частак (першая адбылася яшчэ да новага года), а аб'ектам дабрачыннасці быў абраны Жодзінскі дом дзяцей-сірот.

© SputnikВыступленне Nizkiz у клубе TNT у межах акцыі "Rock&Help"
Выступленне Nizkiz у клубе TNT у межах акцыі Rock&Help - Sputnik Беларусь
Выступленне Nizkiz у клубе TNT у межах акцыі "Rock&Help"

"Ідэя дапамагаць дзецям узнікла некалькі гадоў таму падчас навагодніх святаў. Каманда адміністрацыі TNT ROCK CLUB вырашыла, што неабходна ў гэты цудоўны час дапамагчы дзецям. З той пары ладзіць такія мерапрыемствы стала добрай традыцыяй і атрымала назву "Добрая справа". Але кожны год назва змяняецца ў залежнасці ад канцэпцыі канцэрта, якім мы спрабуем дапамагчы дзецям. Сёлета мы назвалі акцыю "Rock&Help", то бок рок-музыка і дапамога", — распавёў Sputnik прадстаўнік TNT ROCK CLUB  Яўген Агапаў.

Агапаў распавёў, што кожны год адміністрацыя клуба звяртаецца з адмысловымі запытамі ў дзяржаўныя органы кіравання аб тым, якому з дзіцячых дамоў на дадзены момант больш за астатнія патрабуецца дапамога. "Нам даюць спіс дамоў, якім проста неабходна такая дапамога, і нам усё становіцца зразумела".

Суразмоўца таксама адзначыў, што да адбору гуртоў для ўдзелу ў канцэрту адміністрацыя клуба падыходзіць таксама даволі сур'ёзна.

© SputnikВыступленне Re1ikt у клубе TNT у межах акцыі "Rock&Help"
Выступленне Re1ikt у клубе TNT у межах акцыі Rock&Help - Sputnik Беларусь
Выступленне Re1ikt у клубе TNT у межах акцыі "Rock&Help"

"Перш за ўсё мы звяртаемся з прапановай да тых гуртоў, ад якіх мы дакладна не пачуем адмовы. Мы ведаем, што гэтыя гурты пагадзяцца. Яшчэ адна з умоў — каб калектыў быў запатрабаваны на дадзены момант, каб на яго прыйшлі людзі, каб яго матэрыял быў яканасным і не супярэчыў бы самой ідэі дапамогі дзецям. То бок гэта павінна быць рок-музыка, якая нясе дабро", — патлумачыў Агапаў.

Адным з найяскравешых прыкладаў такіх гуртоў з'яўляецца гурт Re1ikt, які на сёняшні дзень з'яўляецца адным з найлепшых гуртоў Беларусі, як па гуку, так і па тэкстах, а яго ўдзельнікі вельмі любяць прымаць удзел у дабрачынных мерапрыемствах.

"Наш гурт даволі часта бярэ ўдзел у такога кшталту мерапрыемствах. Нам вельмі прыемна і цікава зрабіць хаця б тую справу, якую мы можам зрабіць — проста паграць канцэрт, паклікаць слухачоў, каб яны маглі набыць квіткі і ахвяраваць такім чынам грошы дзецям, якім гэта патрэбна. Гэта заўсёды вельмі прыемна. Хацелася б рабіць гэта часцей, але рэсурс часу — мы ў ім вельмі абмежаваныя", — распавялі Sputnik музыкі з Re1ikt.

Што ж тычыцца самаго канцэрту, то ён праходзіў у добразычлівай кантактнай атмасферы. Гурты адзін за адным выходзілі на сцэну, а паміж іх выступамі, каб нечым заняць гледачоў, вядоўца распавядаў гісторыі з дзяцінства сустветна вядомых рок-музыкаў. Ак як жа інакш, калі акцыя і прысвечана дзецям?

© SputnikВыступленне Tonqixod у клубе TNT у межах акцыі "Rock&Help"
Выступленне Tonqixod у клубе TNT у межах акцыі Rock&Help - Sputnik Беларусь
Выступленне Tonqixod у клубе TNT у межах акцыі "Rock&Help"

Першымі на сцэну выйшаў праект.К, вядомы сваімі экстравагантнымі паводзінамі на сцэне. Вакаліст час ад часу скардзіўся, што яго гітара псуецца і не хоча з ім сябраваць, але музыка на гэты раз яе не разбіў, што можна часцяком назіраць на яго іншых выступах. Затое ўзровень эмацыянальнага накалу ў спевах фронтмэна проста зашкальваў.

Відэа
Вядомыя беларускія гурты прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі

Прыемна здзівіў наведвальнікаў гурт Nizkiz выкананнем песень на беларускай мове. Летась музыкі запісалі альбом "Лиріка", у які ўпершыню ўвайшлі песні ў тым ліку і беларускамоўныя. Да гэтага калектыў спяваў толькі на рускай. І варта адзначыць, што на роднай мове спевы Nizkiz падаліся яшчэ больш прывабнымі.

Гурт Re1ikt выканаў свае лепшыя песні. Гучаў калектыў вельмі добра, вакаліст кантактаваў з публікай, выступ прайшоў на адным дыханні. Музыкі падзяквалі гасцей мерапрыемства за тое, што яны вырашылі прыйсці на канцэрт і дапамагчы дзецям, а не сядзець дома за камп'ютарам.

Арганізатары падайшлі да мерапрыемства такім чынам, каб канцэрт атрымаўся разнапланавым па жанрах. Пасля цяжкіх рыфаў на сцэну выйшлі Tonqixod, музыка якіх уяўляе сабой сумесь псіхадэлічнага року і рытм-н-блюзу кшталту The Doors, а зыкрывалі мерапрыемства The Road Dogs, якія прапанавалі наведвальнікам сапраўдны блюз.

Такім чынам, канцэрт атрымаўся сапраўды вялікім, а галоўнае, з добрым намерам. Шкада толькі, што на выступленні такіх добрых гуртоў было адведзена вельмі мала часу — калектывы выканалі па 4-5 песень. Магчыма, у наступным годзе арганізатары пашыраць межы акцыі і зробяць вялікі дабрачынны фестываль. 

Стужка навiн
0