Сёння адзначаецца Сусветны дзень The Beatles

© Flickr / RogerThe Beatles
The Beatles - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння і заўтра адразу на некалькіх канцэртных пляцоўках будуць узгадваць легендарную ліверпульскую чацвёрку.

МІНСК, 16 сту — Sputnik. Сусветны дзень The Beatles сусветную супольнасць у гэтым годзе будзе адзначаць у 15-ы раз. Свята было заснавана па рашэнні ЮНЕСКА. 16 студзеня ў якасці даты выбралі па дзвюх прычынах.

Па-першае, у гэты дзень у 1957 годзе ў Ліверпулі адкрыўся клуб The Cavern, дзе дэбютавалі пакуль паасобку маладыя музыкі Джон Ленан, Пол Макартні і Джордж Харысан. Рынга Стар далучыўся да іх пазней. Дарэчы, толькі за два гады — з 1961 па 1963 The Beatles выступілі ў клубе The Cavern каля 300 разоў.

Вяртаючыся да памятнай даце, варта ўспомніць, што 16 студзеня, але ўжо 1964, бітлы здолелі ўпершыню падняцца на першы радок заморскага гіт-параду — рэйтынгу амерыканскага выдання Cashbox з кампазіцыяй "I want to hold your hand". Ім спатрэбілася 10 дзён, каб гэты сінгл разышоўся па свеце мільённым накладам.

У 60-я ўжо ўвесь свет ахапіла бітламанам — гарачая, літаральна на мяжы страты розуму, любоў да музыкаў. З гадамі запал трохі сціх, але не прайшоў.

Група праіснавала ўсяго 8 гадоў, але пакінула пасля сябе адразу дзве арміі — паслядоўнікаў (музыкаў, натхнёных іх прыкладам) і прыхільнікаў. The Beatles да гэтага часу займае першае месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў усіх часоў па версіі часопіса "Rolling Stone".

У Сусветны дзень The Beatles па ўсім свеце праходзяць памятныя мерапрыемствы і кавер-канцэрты песень брытанскай чацвёркі. У Мінску з нагоды свята бітламанам зладзілі трохдзённы трыб'ют-фэст. У клубе "Графіці" і на сцэне "Пляцоўка-хол" адбудуцца тэматычныя канцэрты. На абедзвюх пляцоўках на працягу ўсіх выхадных будуць дэманстравацца фільмы і канцэрты The Beatles.

Стужка навiн
0