Кніга пра гісторыю Мінска выйшла на беларускай і нямецкай мовах

© Sputnik / Виктор Толочкогорад Мінск
горад Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
“Усе людзі – мінчане” – сцвяржае аўтар кнігі “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках” Міхаіл Валодзін.

МІНСК, 16 сту — Sputnik. У хуткім часе кніга з'явіцца ў кнігарнях сталіцы, а яе прэзентацыя запланавана на 20 студзеня.

У мерапрыемстве возьмуць удзел знакамітыя беларускія мастакі, музыкі, знаўцы мінскай гісторыі. Да апошніх наведвальнікі прэзентацыі будуць мець магчымасць звярнуцца з пытаннямі.

"Мінск — адзін з самых нудных гарадоў у свеце". Такі прысуд гораду вынес шэсцьдзесят гадоў таму нямецкі пісьменнік Бертальт Брэхт. Што ж, і геніям уласціва памыляцца! Калі б вялікі немец прачытаў кнігу нашага сучасніка Міхаіла Валодзіна і прагуляўся разам з аўтарам па мінскіх вуліцах, ён напэўна змяніў бы сваё меркаванне. Цяпер яму было б яшчэ прасцей, бо літаральна сёння "Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках" загучаў па-нямецку і — што для нас больш важна — па-беларуску", — распавядаюць арганізатары мерапрыемства.

"Калі б Бертальт Брэхт трапіў у мінскі Вавілон, як да яго Альберт Эйнштэйн, Леў Талстой, Джанларэнца Берніні, Жан-Батыст Мальер і многія іншыя, то адчуў бы сябе мінчанінам. Бо Мінск — гэта сусвет! Не дарма ж аўтар "Мінскіх гісторыек" сцвярджае, што ўсе людзі — мінчане!", — дадаюць яны.

Прэзентацыя беларуска-нямецкага выдання кнігі Міхаіла Валодзіна "Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках" адбудзецца пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!" і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У мерапрыемстве возьмуць удзел:

 

  • мастакі Сяргей Стэльмашонак, Уладзімір Цэслер, Ігарам Рымашэўскім, Змітром Сурыновіч;
  • музыкі Віктар Шалкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч, Пятро Клюеў;
  • знаўцы мінскай гісторыі Сяргей Харэўскі, Вадзім Зелянковы, Цімох Акудовіч, Зміцер Падбярэзскі.

 

Прэзентацыя адбудзецца ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна па адрасе: вул. Гікалы, 4, пачатак а 18-й гадзіне, уваход вольны.

Стужка навiн
0