Фура з алкаголем перакулілася на дарозе Мінск – Дзяржынск

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗімовая дарога ў Беларусі
Зімовая дарога ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіроўца 1993 года нараджэння не пацярпеў, таму што быў прышпілены рамянём бяспекі.

МІНСК, 16 сту — Sputnik. Аўтацягнік, які перавозіць алкаголь, вылецеў у кювет пад Дзяржынскім, паведаміў Sputnik часова выконваючы абавязкі інспектара ДАІ Павел Кашалеўскі.

Інцыдэнт адбыўся ў суботу днём на аўтадарозе Р-1 Мінск — Дзяржынск. Не даязджаючы да Дзяржынска аўтацягнік занесла і ён з'ехаў у кювет, пасля чаго перакуліўся.

"У аварыі пацярпела толькі фура, якая транспартавала алкагольную прадукцыю. За рулём быў кіроўца 1993 года нараджэння і, мабыць, па сваёй недасведчанасці, не справіўся з кіраваннем і абраў няправільны хуткасны рэжым. Ён застаўся жывы, таму што быў прышпілены", — паведаміў Sputnik Кашалеўскі.

Інспектар таксама дадаў, што кіроўца быў цвярозым.

Кашалеўскі нагадаў, што з-за складаных умоў надвор'я на дарозе трэба быць вельмі уважлівым. Любы неасцярожны манеўр можа скончыцца сур'ёзным ДТЗ, тым больш падчас знаходжання над тэрыторыяй Беларусі цыклонаў.

Стужка навiн
0