https://bel.sputnik.by/20160118/1019613149.html
Распачаўся трэці сезон “Рэзідэнцыі маладога літаратара”
Распачаўся трэці сезон “Рэзідэнцыі маладога літаратара”
Sputnik Беларусь
За два гады ў пакоі №13 Дома праў чалавека ў Вільні пабывалі 17 маладых літаратараў, за гэты час у іх выйшла 5 кніжак. 18.01.2016, Sputnik Беларусь
2016-01-18T13:19+0300
2016-01-18T13:19+0300
2023-04-20T16:08+0300
культура
беларусь
літва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101631/86/1016318680_0:0:2256:1270_1920x0_80_0_0_e654911ea805bb1ef2b5297a2b5284a2.jpg
МІНСК, 18 сту — Sputnik. Беларускі Пэн-цэнтр абвясціў чарговы набор у рэзідэнцыю маладога пісьменніка ў Вільні. Праграма дае магчымасць творцу ва ўзросце да 35 гадоў два тыдні жыць у Доме правоў чалавека ў Вільні і займацца літаратурнай работай. Пад літаратурнай работай маюць на ўвазе прозу, паэзію, пераклады, крытыку. Каб паўдзельнічаць у праграме, трэба падаць заяўку на сайце цэнтра.Першым з беларускіх паэтаў у рэзідэнцыю патрапіў Антон Рудак яшчэ ў лютым 2014. Усяго за амаль два гады гасцінасці Дом правоў чалавека прыняў да сабе трынаццаць паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў і крытыкаў. Апошнія выпускнікі вярнуліся з Вільні ў верасні гэтага году — паэтка Кацярына Зыкава і празаік Кірыл Дубоўскі.Успамінаючы рэзідэнцыю, Кацярына расказвае, што там вырашыла спрабаваць сябе не толькі ў паэзіі, але ж і ў прозе."Начамі ў Рэзідэнцыі было страшна. Здавалася, па калідорах блукае нешта і зараз пастукае ў дзверы. Асабліва палохаў ксеракс на другім паверсе — часам у цемры ён свяціўся і стагнаў. У адмыслова страшныя моманты я глядзела які-небудзь вельмі дрэнны серыял і імгненна засынала ад злосці і раздражнення", — успамінае Кацярына. Адным словам, акрамя ксеракса, усё ў рэзідэнцыі падаецца ідэальным для стварэння якога-ніякага шэдэўра.
беларусь
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2016
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101631/86/1016318680_251:0:2256:1504_1920x0_80_0_0_954b9a97615f59353f4e962e5aa957d6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, беларусь, літва
культура, беларусь, літва
Распачаўся трэці сезон “Рэзідэнцыі маладога літаратара”
13:19 18.01.2016 (абноўлена: 16:08 20.04.2023) За два гады ў пакоі №13 Дома праў чалавека ў Вільні пабывалі 17 маладых літаратараў, за гэты час у іх выйшла 5 кніжак.
МІНСК, 18 сту — Sputnik. Беларускі Пэн-цэнтр абвясціў чарговы набор у рэзідэнцыю маладога пісьменніка ў Вільні. Праграма дае магчымасць творцу ва ўзросце да 35 гадоў два тыдні жыць у Доме правоў чалавека ў Вільні і займацца літаратурнай работай. Пад літаратурнай работай маюць на ўвазе прозу, паэзію, пераклады, крытыку. Каб паўдзельнічаць у праграме, трэба падаць заяўку на сайце цэнтра.
Першым з беларускіх паэтаў у рэзідэнцыю патрапіў Антон Рудак яшчэ ў лютым 2014. Усяго за амаль два гады гасцінасці Дом правоў чалавека прыняў да сабе трынаццаць паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў і крытыкаў. Апошнія выпускнікі вярнуліся з Вільні ў верасні гэтага году — паэтка Кацярына Зыкава і празаік Кірыл Дубоўскі.
Успамінаючы рэзідэнцыю, Кацярына расказвае, што там вырашыла спрабаваць сябе не толькі ў паэзіі, але ж і ў прозе.
"Начамі ў Рэзідэнцыі было страшна. Здавалася, па калідорах блукае нешта і зараз пастукае ў дзверы. Асабліва палохаў ксеракс на другім паверсе — часам у цемры ён свяціўся і стагнаў. У адмыслова страшныя моманты я глядзела які-небудзь вельмі дрэнны серыял і імгненна засынала ад злосці і раздражнення", — успамінае Кацярына. Адным словам, акрамя ксеракса, усё ў рэзідэнцыі падаецца ідэальным для стварэння якога-ніякага шэдэўра.