МІНСК, 18 сту — Sputnik. Вадохрышчанскія маразы прыйдуць на Беларусь на гэтым тыдні, да выходных пахаладае яшчэ больш, паведамілі ў Гідрамеце.
На змену цыклонам і бесперапынным снегападам на тэрыторыю рэспублікі, як паведамлялася раней, ідзе пахаладанне.
"На гэтым тыдні чакаецца марознае надвор'е. А да выхадных маразы яшчэ і ўзмоцняцца. Не абыдзецца і без снегу, але ён буде ўжо такі працяглы і інтэнсіўны. У першую палову тыдня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты", — паведаміў Sputnik у панядзелак начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
Суразмоўца агенцтва распавёў, што з сярэдзіны тыдня маразы ўзмоцняцца. Так, 20 студзеня тэмпература ўначы складзе —7… —14, пры праясненнях да —19, днём будзе —5… —12.
"Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца", — папярэдзіў ён.
"21 студзеня (чацвер) на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу —7… —14, пры праясненнях —15… —17, днём —5… —12, месцамі да —14", — дадаў Рабаў.
Паводле яго слоў, пачынаючы, з пятніцы з ростам атмасфернага ціску на Беларусь больш халоднага паветра з паўночных шырот ўзмоцняцца маразы.
"22 студзеня (пятніца) месцамі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ноччу —11… —18, пры праясненнях —19… —23, днём —7… —14, месцамі да —16", — растлумачыў Рабаў.
У выхадныя дні, па прагнозах Гідрамета, месцамі па рэспубліцы — кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца.
"Тэмпература ноччу —13… —20, пры праясненнях —21… —26, днём —7… —14, месцамі да —17", — удакладніў Рабаў.