МІНСК, 19 сту — Sputnik. Выдадзены тыраж кніжак пра Холмса на беларускай мове. Збор сродкаў ажыццяўляўся на краўдфандынгавай платформе Talaka.by.
"У беларускіх кнігарнях вельмі мала якаснай папулярнай літаратуры па-беларуску, якую могуць чытаць людзі розных узростаў", — тлумачаць мэты члены каманды праекта.
На выданне кнігі было сабрана больш за 60 мільёнаў рублёў.
Кніга была надрукаваная выдавецтвам "Кнігазбор", наклад — 500 асобнікаў (цвёрдая вокладка). Перакладчыкі апавяданняў — Алена Казлова, Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская, Алена Пятровіч, Ганна Янкута.
Група перакладчыкаў, што сабраліся вакол інтэрнэт-часопіса "ПрайдзіСвет", вырашылі выдаць усе кнігі пра Шэрлака Холмса па-беларуску. У 2014 годзе выйшла першая кніга — "Прыгоды Шэрлака Холмса".