Беларусы хочуць Касцюшку

© wikipedia.orgТадэвуш Касцюшка
Тадэвуш Касцюшка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядзецца збор подпісаў пад зваротам у Мінкульт з прапановай паставіць помнікі Касцюшку і назваць ягоным імем вуліцу.
МІНСК, 20 сту — Sputnik. Беларусы вядуць збор подпісаў пад калектыўным зваротам у міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з прапановай паставіць помнікі Тадэвушу Касцюшку ў Мінску, Брэсце і Косава. Яшчэ адзін зварот будзе накіраваны ў Мінгарвыканкам — з прапановай назваць адну з вуліц сталіцы ў гонар Касцюшкі.
Кампанію арганізавала Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, грамадскае аб'яднанне, якое займаецца культурна-асветніцкай дзейнасцю ў сферы захавання, адраджэння і папулярызацыі беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры.
У яго гонар названа вышэйшая кропка Аўстраліі і горад у ЗША. Яго імя носяць вуліцы ў гарадах Польшчы, Украіны, Расіі, ЗША, Беларусі. Па ўсім свеце ўстаноўлены сотні помнікаў. Аднак, на радзіме яго памяць не ўвекавечана ў належнай меры — няма вуліцы ў сталіцы Беларусі, а таксама няма прыгожых і велічных скульптурных твораў з выявай Касцюшкі, якія ўпрыгожвалі б гарады Беларусі.
"Заклікаем усіх неабыякавых, хто шануе памяць аб вялікім земляку — Тадэвушу Касцюшку, падтрымаць кампанію!" — гаворыцца ў звароце.
Для таго, каб падтрымаць кампанію, трэба запоўніць адмысловую форму. Калектыўныя звароты будуць накіраваныя ў міністэрства культуры і ў Мінгарвыканкам чацвертага лютага 2016 г. у дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.
Адказы з міністэрства культуры і Мінгарвыканкама павінны прыйсці на паказаны ў калектыўным звароце адрас электроннай пошты першага ў спісе заяўніка або могуць быць апублікаваныя на сайтах указаных дзяржаўных органаў праз 15 дзён з моманту рэгістрацыі звароту.
Стужка навiн
0