МІНСК, 20 сту — Sputnik. Кінаклуб запрацуе ўжо 21 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі. Кожны чацвер у арт-кафэ музея будуць праходзіць тэматычныя паказы мастацкіх фільмаў.
Усе фільмы падабраныя такім чынам, каб так ці інакш дапаўняць экспазіцыі музея, таму першы блок фільмаў прысвечаны выставе гравюры "Гойя… Пікаса".
Адкрые клуб стужка Мілаша Формана "Прывіды Гойі". Пасля кожнага прагляду будзе праводзіцца абмеркаванне, у рамках якога гледачы змогуць падзяліцца ўражаннямі пра фільм.
Уваход у кінаклуб будзе ажыццяўляцца па білетах музея.