МІНСК, 19 сту - Sputnik. На Міжнароднай касмічнай станцыі ўпершыню распусцілася кветка. Здымак аранжавай цыніі ў сацыяльныя сеткі выклаў астранаўт Скот Кэлі.
Скот Кэлі прыбыў на МКС у сакавіку мінулага года разам з расійскім касманаўтам Міхаілам Карніенка. Яны павінны правесці на борце МКС год і вывучыць эфекты працяглага знаходжання ў космасе, аднак Кэлі таксама працягвае эксперымент па вырошчванні раслін, распачаты астранаўтам Чэлі Ліндгрэнам. Падчас працы дзве з чатырох раслін загінулі, але яшчэ дзве удалося захаваць.
First ever flower grown in space makes its debut! #SpaceFlower #zinnia #YearInSpace pic.twitter.com/2uGYvwtLKr
— Scott Kelly (@StationCDRKelly) 16 января 2016
Гэта не першы эксперымент з вырошчваннем раслін на борце МКС. Летам мінулага года астранаўты на МКС сабралі ўраджай салаты, якую ім затым дазволілі спажыць. У 2018 НАСА плануюць пачаць вырошчваць на борце МКС таматы.