МІНСК, 20 сту — Sputnik. Кампазітар Юрый Антонаў, шпіталізаваны ў панядзелак, але зараз знаходзіцца ў здавальняючым стане і можа хутка пакінуць лякарню, паведамляе РИА Новости са спасылкай на словы галоўнага ўрача першай гарадской бальніцы Аляксея Света.
"Усё нармальна, я думаю, што хутка ён нас пакіне", — распавёў медык.
Галоўны лекар адзначыў, што кампазітар знаходзіцца ў рэанімацыі, але падставы хвалявацца няма.
"У нас так практычна з усімі хворымі, якія прыязджаюць з пэўнай сімптаматыкай", — дадаў Свет, адзначыўшы, што інфаркту ў Антонава дакладна няма.
Раней СМІ паведамілі, што Антонава шпіталізавалі з падазрэннем на інфаркт. Сам кампазітар заявіў, што знаходзіцца ў шпіталі з падазрэннем на атручванне.
Антонаў — народны артыст Расіі (1997), заслужаны дзеяч мастацтваў РФ (1993). Узнагароджаны ордэнам "За заслугі перад Айчынай" IV ступені (2005), Пашаны (2010), медалямі.