Навукоўцы выявілі новую планету ў Сонечнай сістэме

© Flickr / Sweetie187Космас
Космас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Журналісты ўжо ахрысцілі новую касмічную з’яву “планетай Ікс”.

МІНСК, 21 сту — Sputnik. Дзякуючы новым даследаванням арбіт аб'ектаў у Сонечнай сістэмы навукоўцы зрабілі выснову, што на яе ўскраіне існуе вялізная і пакуль што неназваная планета, паведаміў часопіс Science.

Непасрэдна аб адкрыцці ўпершыню заявілі навукоўцы Макл Браўн і Канстанцін Батыгін, якія працуюць у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце.

Убачыць у тэлескоп гэты аб'ект навукоўцы не могуць. Аднак усе матэматычныя разлікі паказваюць на тое, што планета існуе і памер яе проста велізарны. Гаворка ідзе пра аб'ект, сувымерным па памерах з Нэптунам.

"Пакуль што назіраць планету нават з дапамогай тэлескопа Хабл мы не можам. З-за велічэзнай аддаленасці ад Сонца і недахопу некаторых дадзеных па арбіце немагчыма дакладна разлічыць, куды накіроўваць тэлескоп", — паведамляецца ў артыкуле навуковага часопіса.

Вядома, што планета ў дзясяткі разоў цяжэй Зямлі і робіць абарот вакол Сонца прыкладна за 15 тысяч гадоў. Усе дадзеныя гэтай так званай "планеты Ікс" заснаваныя на разліках арбіт розных касмічных тэл, у ліку якіх аддаленыя аб'екты Сонечнай сістэмы. Але даследчыкі запэўніваюць, што ў бліжэйшыя пяць гадоў усё высветліцца.

На дадзены момант матэрыял аб адкрыцці накіраваны ў часопіс Astronomical Journal. Рэцэнзенты выдання адзначылі, што гіпотэзы навукоўцаў настолькі грунтоўныя, што гэта можа апынуцца рэальнасцю.

Стужка навiн
0