МІНСК, 21 сту — Sputnik. "Фізіка цудоўных цацак" — лекцыя-дэманстрацыя ўсюдыіснасці навукі, пройдзе ў Мінску ў адукацыйным цэнтры "Сёмая грань".
"Ці ведаеце вы, што фізіка — гэта не проста набор формул са школьнай дошкі? Здагадваецеся вы пра тое, што ўбачыць тую самую фізіку, пра якую так шмат пішуць у школьных падручніках, можна не толькі ў лабараторыі вялікага даследчага інстытута? Фізіка вакол нас!", — падбадзёрваюць арганізатары.
Яны абяцаюць распавесці пра тое, як працуюць складаныя фізічныя законы ў найпростых прадметах, якія атачаюць нас у паўсядзённым жыцці. Лекцыя разлічана на навучэнцаў школ 10-11 класаў.
Дзе: вул. Шчорса, 3.
Калі: субота, 18.00