МІНСК, 22 сту — Sputnik. Супрацоўнік адной з кампаній, які возіць туры па возеры Лох-Нэс, выявіў невядомую раней глыбокую западзіну, якая можа служыць жыллём лах-нэскай пачвары. Пра гэта паведамляе брытанскае выданне Huffington Post.
Адкрыццё зрабіў Кіт Сцюарт, капітан турыстычнага судна, падчас падарожжа па возеры. Усталяваны на борце санар паказаў глыбіню ў 274 метра, хоць раней лічылася, што максімальная глыбіня Лох-Нэс — каля 230 метраў. Ён таксама заявіў, што прыбор заўважыў вялікі даўгаваты прадмет з гарбом, які потым знік.
"Я не верыў у монстра, але два тыдні таму я атрымаў на гідралакатары выяву нечага накшталт доўгага аб'екта з гарбом", — сказаў шатландзец.
Нагадаем, большасць навукоўцаў сыходзяцца ў меркаванні, што лах-нэская пачвара — выдумка для прыцягнення турыстаў і такая вялікая істота не змагла б выжыць у шатландскім возеры.