МІНСК, 22 сту — Sputnik. Для ўдзелу ў нацыянальным конкурсе "Міс-Беларусь" запрашаюць дзяўчат ад 18 да 24 гадоў, якія не маюць дзяцей і не знаходзіліся ў шлюбе. Пераможца прадставіць Беларусь на конкурсе "Міс свету-2016".
Рост прэтэндэнтак павінен быць не менш 175 см. Да ўдзелу не дапускаюць ўладальніц тытула "Міс Беларусь" і пераможцаў у намінацыях папярэдніх конкурсаў. На кастынгу нельга выкарыстоўваць дэкаратыўную касметыку. Пры сабе прэтэндэнткі павінны мець купальнік і туфлі на высокім абцасе.
Дзе: Нацыянальная школа прыгажосці
Калі: 13 і 14 лютага з 11:00 да 19:00