МІНСК, 23 сту — Sputnik. Прадстаўляць Беларусь на "Еўрабачанні-2016" у Стакгольме будзе Аляксандр Іваноў, перадае карэспандэнт Sputnik з Белтэлерадыёкампаніі, дзе ноччу з пятніцы на суботу завяршыўся нацыянальны адбор на конкурс песні.
Вызначалі прадстаўніка рэспублікі на конкурсе толькі тэлегледачы: з дапамогай тэлефоннага і смс-галасавання. Прадстаўніком Беларусі на "Еўрабачанні" выбралі Ivana (Аляксандр Іваноў) — за яго прагаласавала больш за 23 тысяч беларусаў.
Другое месца заняла NAPOLI — каля 22 тысяч галасоў. Трэцяе месца ў Кірыла Ермакова — 13 тысяч беларусаў вырашылі, што менавіта ён павінен прадставіць краіну на песенным конкурсе.
Усяго ў галасаванні ўзяло ўдзел больш за 72 тысяч чалавек. Ivan, ён жа Аляксандр Іваноў — гомельскі музыка, які праславіўся пасля ўдзелу ў расійскім тэлепраекце "Галоўная сцэна". Іваноў супрацоўнічае з прадзюсарам Віктарам Дробышам, які і выступіў аўтарам яго песні "Help you fly".
У фінале нацыянальнага адбору ўдзельнічалі Аляксей Грос, Саша Захарык, Валерыя Садоўская, гурт "Радыёхваля" група THE EM, група NAVI, Саша Іваноў, Анастасія Малашкевіч, Кірыл Ермакоў і NAPOLI.
Конкурс песні "Еўрабачанне" адбудзецца ў Стакгольме 10-14 траўня.